Род Брахоцкіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палац Брахоцкіх у в. Вялікі Двор

Брахоцкія (польск.: Brochoccy) — шляхецкі род гербу «Праўдзіц» у Польшчы і ВКЛ. Запісаны ў РК Мінскай і Гродзенскай губерній.

Заснавальнікам лічыцца Анджэй Брахоцкі з Брахоціна ў Плоцкай зямлі, удзельнік Грунвальдскай бітвы (1410). Яго далёкія нашчадкі, чатыры браты Брахоцкія — Антоні, Валенты, Рох і Ігнацы — перасяліліся з Мазовіі ў ВКЛ неўзабаве пасля Барскай канфедэрацыі поўнымі банкрутамі. Праз удалыя шлюбы род Брахоцкіх набыў значныя зямельныя ўладанні ў Ашмянскім і Новагародскім паветах: Гарадзей, Вераскава, Морына, Гаўю, Ушу і інш. Росквіт роду прыпадае на часы пасля падзелаў Рэчы Паспалітай: апошнімі выбарнымі маршалкамі шляхты Ашмянскага і Новагародскага паветаў (да 1863) былі адпаведна Антоні (18241885) і Уладзіслаў (18101896), удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў. Іх стрыечны брат Адам Юзаф Брахоцкі (17961858) праславіўся як рэфарматар гаспадаркі і селекцыянер; ягоныя дочкі Эмілія і Марыя распачалі прамысловую вытворчасць «літоўскага» сычужнага сыру ў Беларусі і Літве ў канцы 1850-х.

Некаторыя прадстаўнікі роду[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў, ж. — Катажына Струсінская

  1. Войцех (?-1781), ж. — 1758 Мар’яна Гертруда Мяшкоўская (1742—1782)
    1. Войцех Антоні (?-1763)
    2. Юзаф (1759-?)
    3. Антаніна (1761—1775)
    4. Юльляна (1769-?), м. — пасля 1804 Францішак Лагеўскі
    5. Вікторыя Агата (1773-?)
    6. Станіслаў (1776-?)
    7. Станіслаў Юзаф (1778-?)
    8. Ян (1780-?)
  2. Мацей (1723—1760), ж. — а) Ёанна Танская (1730—1750), б) — 1753 Ганна Семянткоўская (?-1791)
    1. (а) Ян (1749—1785)
    2. (б) Тэрэса (1753-?)
    3. (б) Мар’яна Катажына (1754-?)
    4. (б) Фэліцыян (1756—1784), ж. — 1783 Вікторыя Кжымуская
    5. (б) Юзафата (1757-?)
    6. (б) Міхал (1758—1802), ж. — 1789 Эва Краеўская (?-1802)
      1. Грацыян Томаш (1789-?)

Аляксандр (1819—1869), суддзя, ж. — 1) 1849 Казіміра (1830-18 красавіка 1852), д. Гераніма Кастравіцкага і Юліі з Швыкоўскіх; 2) 1852 Аліна Мінейка (каля 1830-?)

  1. Уладзіслаў Тамаш (1857—1932), сын Аліны Мінейкі. Жонка — Зоф’я Моль. Уладзіслаў Тамаш актыўна займаўся гаспадаркай і хутка давёў яе да высокага ўзроўню. Уладар радавога маёнтка ў Малым Мажэйкавым (дастаўся ад бацькоў), Морына (перайшоў у спадчыну ад бяздзетнага брата бацькі Антонія Брахоцкага) і Вераскава (атрымаў у спадчыну ад бяздзетнага Уладзіслава Брахоцкага). Уладзіслаў Тамаш быў два разы жанаты. Ад першага шлюба з Сафіяй Моль у яго было сямёра дзяцей: чатыры сыны — Аляксандр (атрымаў пасля смерці бацькі Морынава), Станіслаў (у спадчыну атрымаў Вераскава), Валенты (памер у 1917 годзе ва ўзросце 24 год), Анджэй (атрымаў М.Мажэйкава), і тры дачкі — Алена, Марыя, Ганна. Другі раз жаніўся пасля смерці жонкі на Катажыне Балінскай і дзяцей ужо з-за ўзроста не меў. Перад Першай сусветнай вайной ва ўсіх сваіх маёнтках арганізаваў бясплатныя польскія школы. У Вераскаве адчыніў вінакурню і пілараму. Ахвяраваў грошы на будаўніцтва першага польскага тэатра ў Вільні. Першая сусветная вайна падарвала гаспадарку і давяла яго да заняпаду, але пасля, напрацягу некалькіх год вывеў яе на даваенны ўзровень.
    1. Аляксандр (1888[удакладніць]-1934), ж.- Гелена О’Рурк (родам з Уселюба) і меў траіх дзяцей — Анжэя, Ежы і дачку Сафію. Атрымаў у спадчыну ад бацькі Морына. Шлюб з Геленай меў матэрыяльныя выгоды для Брахоцкага, але паразумення з жонкай ён не знаходзіў. Аляксандр застрэліўся ва ўзросце 44-год у 1934 годзе і быў пахаваны каля сямейнай капліцы ў Вераскаве. Жонка Алена была энергічнай жанчынай і кіравала маёнткам пасля смерці мужа да 1939 года. Пасля таго, як савецкія войскі перайшлі мяжу Польшчы, ноччу сабрала брычку, прыхапіла дзяцей і каштоўныя рэчы і з’ехала з маёнтка ў Польшчу, а пасля — у Англію.
      1. Соф’я Аляксандра (29 кастрычніка 1921 — 30 кастрычніка 1995). Нарадзілася ў маёнтку Морына. Пасля 1939 года разам з маці і братамі эмігравала ў Англію. Скончыла літаратурны ўніверсітэт, працавала ў польскім аддзеле радыё Бі-Бі-Сі. Пісала вершы на англійскай і польскай мовах. Першы раз выйшла замуж у 1943 годзе за польскага лётчыка Альгерда Іллінскага. Праз тры тыдні пасля вяселля Альгерд загінуў падчас бою над Францыяй. Другі раз выходзіць замуж пасля вайны за амерыканскага дыпламата Моўзлі. Разам з мужам валодалі двума гатэлямі ў Корнуале (Англія), трымалі вінныя склепы, мелі сваю свінаферму. Мелі дваіх дзяцей (сын загінуў у 22 гады і дачка Крысціна). У 1992 годзе Сафія прыехала наведаць свае родныя мясціны ў Морынава. Пасля, пабачыўшы ў якім стане знаходзіцца радавая капліца сям’і ў Вераскаве, дамовілася з калгасам аб яе аднаўленні. Ініцыятыву Сафіі падтрымалі і яе браты — Анжэй і Ежы, дачка Крысціна, суседзі і сябры з Корнуэла. На аднаўленне капліцы збіралі грошы ўсім светам. 29 чэрвеня 1994 года яна зноў прыехала ў Беларусь, каб пабачыць адноўленую капліцу. Побач з капліцай правялі набажэнствы і памінальную вячэру. Напрыканцы 1990-х у капліцы была устаноўлена пліта з яе імем.
      1. Ежы (1923-), ж.- Філяйда Годж
        1. Міхал
      2. Анджэй (1926-)
    1. Станіслаў (1889-). У 1911 годзе ён скончыў класічную гімназію ў Вільні і паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У пачатку Першай сусветнай вайны быў прызваны на ваенную службу. У 1914 г. скончыў Цвярскую кавалерыйскую школу і быў прызначаны ў 13-ы Нарвскі полк, дзе праслужыў да рэвалюцыі 1917 года. Пасля вярнуўся на радзіму і прымкнуў да польскай самаабароны ў Шчучыне. Сфарміраваў конны атрад. У наступным паручнік Станіслаў Брахоцкі браў удзел ва ўсіх паходах і бітвах да канца вайны ў складзе 13-га палка Віленскай кавалерыі арміі генерала Жалігоўскага. У палку лічыўся адным з найвыдатнейшых афіцэраў і быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і Крыжам змагароў. Пасля дэмабілізацыі з войска Станіслаў з жонкай Сафіяй Коньча жыў у маёнтку Вераскава. Займаецца аднаўленнем гаспадаркі разам з бацькам. Пасля смерці Уладзіслава Тамаша атрымаў у спадчыну Вераскава. Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і змешчаны ў лагер ваеннапалонных польскіх салдат у Паланзе. Пасля вызвалення з лагера прыбыў у Варшаву, дзе памёр у 1942 годзе. Жонка Сафія с сынам Станіславам і дочкамі Ганнай і Ірэнай эмігрыравалі ў Англію, а пасля вайны — у Канаду.
      1. Ганна (1922-), м. — Ґётэль
      2. Ізабэля (1924-), м. — Юзаф Пецкоўскі
      3. Станіслаў (1928-), ж. — Салі О’Конар
        1. Міхал (1961-)
      4. Ірэна (1931-), м.- Апалінар Дудка
    1. Валенты (1893-)
    2. Анджэй (1895-)
    3. Гелена (1898-), м. — Томаш Шалевіч
      1. Кшыштаф Шалевіч (1932-)
      2. Зоф’я Шалевіч (1934-)
    4. Марыя (1899-), м. — Чэслаў Ярнушкевіч
    5. Ганна (1901-), м. — Овэн Стэвінсан
      1. Галіна Тэрэза Стэвінсан (1938-)
      2. Гай Стэвінсан (1947-)
  1. Ванда
  2. Эмілія
  3. Марыя
  4. Алена
  5. Зоф’я, м. — з 1890 Казімеж Лапацінскі (1858-?)

Аляксандр Янавіч Дынгайм-Брахоцкі (1837-?), удзельнік паўстання 1863—1864

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]