Вайніловічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Вайніловічаў)
Геб «Сыракомля»

Вайніловічы — шляхецкі род уласнага герба («Сыракомля» змененая) y Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай імперыі.

Мяркуецца, што заснавальнікам роду быў Вайніла (канец XIV ст.). Род меў зямельныя ўладанні ў Мазырскім, Слуцкім (лінія савіцка-пузаўская, XVII ст.), Пінскім (лінія макранская, XIX ст.), Наваградскім (лінія нянькаўская, XIX ст.) паветах.

Паходжанне прозвішча[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча Вайніловіч ад старалітоўскага (старабалцкага) аднаасноўнага імя Vainilà, у якім корань Vain- пашыраны балцкім антрапанімічным суфіксам -il- (гэты суфікс вядомы і ў германскай, і ў славянскай антрапаніміі і мае індаеўрапейскае паходжанне).

Корань Vain- таксама ў балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнах тыпу Vainà, Vainidà. Ад іх тапонімы Вайнюны (каля Відзаў), Вайнідзеняты (каля Смаргоні) на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Ад імя Vainila таксама тапонімы Вайнілаўшчына, Вайнілаўцы. Усе гэтыя тапонімы туляцца ў паласе ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы.

Гэты корань звязаны са старалітоўскім vainoti «змагацца, біцца, ваяваць» (пазней — «лаяцца»), далей да індаеўрапейскага *ṷei- : ṷаi- : ṷī- «пераследаваць, гнаць; імкнуцца»[1][2]. Імёны з «ваярскім» коранем Vain- (аднаасноўныя і двухасноўныя) гучалі дарэчна ў раннелітоўскім ваярскім грамадстве.

Балцкі антрапанімічны суфікс -il- таксама ў аднаасноўных балцка-літоўскіх імёнах тыпу Jundilà, Nasilà, Randilà, ад якіх тапонімы Юндзілы, Насілава, Рандзілаўшчына.

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле польскага гісторыка С. Аўгусевіча, роднасныя сувязі паміж Вайніловічамі ўжо ў XVII—XVIII стагоддзях былі вельмі далёкімі, калі існавалі ўвогуле[3].

Савіцкая лінія[правіць | правіць зыходнік]

Савіцкая лінія была прызнана ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе[4]. У вывадовых дакументах пачынальнікам лініі пазначаўся Сямён Стэцькавіч[5].

Барышынская лінія[правіць | правіць зыходнік]

Назва барышынскай лініі звязана з Траянам, сынам Стэфана, які набыў маёнтак Барышын у 1653 годзе ад Аляксандра Шэмета[6].

  • Сямён
    • Стэфан (? —да 1623), падстолі слонімскі, заснавальнік барышынскай лініі
      • Траян (?—1675), падчашы мсціслаўскі (1648), войскі новагародскі (1658), падкаморы новагародскі (з 1669)
        • Ян Тэадор, падваявода новагародскі
        • Павел, падчашы слонімскі
      • Тамаш, стольнік мазырскі, харунжы ваўкавыскі
    • Іван, суддзя гродскі новагародскі

Макранскія лінія[правіць | правіць зыходнік]

Макранская лінія Вайніловічаў пачалася ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ад Мікалая Вайніловіча, які набыў Макраны[7][8].

  • Станіслаў, войскі новагародскі
    • Рамуальд[ru] (1714—1763), езуіт[9]
    • Ігнат, новагародскі земскі суддзя (1795)
      • Францішак, інстыгатар літоўскі
      • Мікалай (1751—?), новагародскі земскі суддзя (1790)
        • Юзаф (1781—?), навагрудскі павятовы маршалак
        • Міхал (1788—?), харунжы Слуцкага павета
        • Ксаверый (1798—?), капітан польскіх войскаў
          • Юзаф (1825—1882), слуцкі павятовы маршалак
            • Ксаверый (1863—1923)
              • Юзаф (1886 — 1940-я)
            • Апалінарый (1865—?)
            • Людвіг

Іншыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1123—1124.
  2. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992 / 2001. C. 1103, 1106.
  3. Рыбчонак 2011, с. 117.
  4. Рыбчонак 2011, с. 117—118.
  5. Рыбчонак 2014, с. 28.
  6. Рыбчонак 2011, с. 119.
  7. ЧЫРВОНАЯ ДУБРОВА (МАКРАНЫ) (Мінская вобласць)
  8. Мацвейчык 2014, с. 35.
  9. Вайніловіч Рамуальд // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 98. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]