Рудня Лозаўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудня Лозаўская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
34
Насельніцтва
58 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Рудня Лозаўская на карце Беларусі ±
Рудня Лозаўская (Беларусь)
Рудня Лозаўская
Рудня Лозаўская (Гомельская вобласць)
Рудня Лозаўская

Ру́дня Ло́заўская[1] (трансліт.: Rudnia Lozaŭskaja, руск.: Рудня Лозовская) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходняй ускраіне меліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Невялікая частка забудовы змесцавана за каналам, на ўсходзе ад галоўнай вуліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: млын, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 431 дзесяцін зямлі.

У 1925 годзе ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі забілі 10 жыхароў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 58 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1881 год — 32 двары, 198 жыхароў.
  • 1897 год — 46 двароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 301 жыхар.
  • 1925 год — 45 двароў.
  • 1959 год — 249 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 58 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ло́заўская Ру́дня

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]