Рунь (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рунь (1920))
Jump to navigation Jump to search
Рунь
Мова: беларуская
Месца:
Выдавец: Вацлаў Іваноўскі
Гісторыя выдання: 2 мая 1920
Спыненне публікацый 4 ліпеня 1920
Тыраж:

«Рунь» — штотыднёвы ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс. Выходзіў з 2 мая да 4 ліпеня 1920 г. на беларускай мове, у Мінску. Рэдактар Я. Луцэвіч, выдавец В. Іваноўскі. Лічыўся пераемнікам выдання «Беларускае жыццё»[1].

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Кірунак яго выявіўся ў артыкулах і нататках па сацыяльна-палітычных праблемах, у вершах, апавяданнях, нарысах, «малых» жанрах драматургіі і ў літаратурна-мастацкай публіцыстыцы. Выступаў за нацыянальнае самавызначэнне беларускага народа, усебаковае развіццё яго эканомікі і культуры. Актыўны ўдэел у выданні прымалі Л. Родзевіч, М. Кудзелька, мастак Я. Драздовіч, супрацоўнікі беларускага тэатра і грамадскіх культурна-асветніцкіх устаноў. Апублікаваў шэраг мастацкіх твораў, у т.л. вершы А. Гаруна, М. Чарота, К. Буйло, У. Жылкі, А. Петрашкевіча, М. Краўцова, апавяданні і артыкулы М. Багдановіча, 3. Бядулі, І. Піліпава, Л. Родзевіча і інш. Змясціў даследаванні Я. Карскага, Ф. Аляхновіча, У. Ігнатоўскага, І. Гердэра. Надрукаваў рэцэнзіі на творы М. Гарэцкага, на аглядныя артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў, фатаграфіі пісьменнікаў і тэатральных дзеячаў і малюнкі беларускіх краявідаў, помнікаў гісторыі і культуры.

У № 5—8 часопіса была ўпершыню надрукаваная п'еса Я. Купалы «Прымакі».

Зноскі

  1. Турук, с.67

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]