Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Руслан Юдзянкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў
Нарадзіўся 28 красавіка 1987(1987-04-28)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 5
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2008 Беларусь Дняпро (Магілеў) 9 (0)
2008   Беларусь Спартак (Шклоў) 20 (1)
2009 — 2010 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 41 (12)
2010 — 2011 Беларусь Гомель 10 (0)
2011 — 2013 Беларусь Славія-Мазыр 71 (8)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 5 (1)
2014 — 2015 Беларусь Гарадзея 22 (0)
2016 — Беларусь Гомель 97 (10)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 снежня 2019.


Руслан Юдзянкоў (нар. 28 красавіка 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клубах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль.

Улетку 2011 года перайшоў у «Славію-Мазыр» і дапамог ёй выйграць Першую лігу. У Вышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клуб.

У пачатку 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і брэсцкім «Дынама»[2], але ў выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[3].

Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сезона 2014, пасля чаго у маі 2014 года атрымаў траўму. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але ўжо ў складзе «Гарадзеі». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з гэтым клубам на сезон 2015[4]. Па выніках сезона 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[5].

У студзені 2016 года праходзіў прагляд у «Белшыне»[6], але не падышоў бабруйчанам. У лютым стаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Па выніках сезона 2016 разам з «Гомелем» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком асновы гамяльчан, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[8].

З лета 2018 года стаў капітанам каманды. Сезон 2019 пачынаў на лаўцы запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Дняпро-Трансмаш Беларусь 9 0
2006 Д1 Дняпро Беларусь 1 0
2007 Д1 Дняпро Беларусь 8 0
2008 Д2 Спартак Беларусь 20 1
2009 Д2 Ведрыч-97 Беларусь 26 8
2010 (1) Д2 Ведрыч-97 Беларусь 15 4
2010 (2) Д2 Гомель Беларусь 10 0
2011 (1) дубль Гомель Беларусь 13 1
2011 (2) Д2 Славія-Мазыр Беларусь 14 5
2012 Д1 Славія-Мазыр Беларусь 29 1
2013 Д1 Славія-Мазыр Беларусь 28 2
2014 (1) Д2 Граніт Беларусь 5 1
2014 (2) Д2 Гарадзея Беларусь 5 0
2015 Д2 Гарадзея Беларусь 17 0
2016 Д2 Гомель Беларусь 25 7
2017 Д1 Гомель Беларусь 27 1
2018 Д1 Гомель Беларусь 24 0
2019 Д1 Гомель Беларусь 21 2

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]