Рутыл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рутыл
Формула ТіО2

Руты́лмінерал класа аксідаў, аксід тытану (TiO2). Пры тэмпературы 917 °С (у прысутнасці вады пры 397 °С) пераходзіць у іншую мадыфікацыю — анатаз[1].

Галоўны кампанент тытанавых руд. Утрымлівае ізаморфныя прымесі: ніобій, тантал, жалеза, хром, ванадый, волава. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Утварае суцэльныя зярністыя масы, зросткі з магнетытам, ільменітамі, гематытам, прызматычныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі, ігольчатыя ўрастанні ў кварцы («валасацікі», «стрэлы Амура», «валасы Венеры»)[1]. Цвёрдасць 6—6,5. Шчыльнасць змяняецца ад 4,5 да 5,5 у залежнасці ад колькасці жалеза і ніобію[1]. Тэмпература плаўлення 1870 °C. Чысты рутыл бясколерны. Афарбоўка залежыць ад наяўнасці дамешкаў.

Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прамысловасці ў якасці белага пігмента, у вытворчасці электродаў. З'яўляецца сыравінай для атрымання танталу і ніобію.

Буйнейшыя радовішчы знаходзяцца ў Аўстраліі, на якія прыпадае 90 % сусветнай здабычы[2].

Зноскі

  1. а б в Рутил // ХиМиК.ру
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]