Перайсці да зместу

Анатаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатаз
Крышталь анатазу на кварцы
Формула TiO2
Прымесь Fe, Sn, Nb
Статус IMA approved mineral and/or valid name (A)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер буры, жоўты, сінявата-шэры да чорнага
Колер рысы белы
Бляск алмазны, металічны
Цвёрдасць 5,5—6
Шчыльнасць 3,8—3,9 г/см³
Сінгонія тэтраганальная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аната́з[2] — мінерал, адна з трох паліморфных мадыфікацый двухвокісу тытану (TiO2). Утрымлівае 59,94 % тытану, 40,06 % кіслароду[3]. Дамешкі жалеза, зрэдку волава і ніобію.

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае біпірамідальныя, таблітчастыя і прызматычныя крышталі. Колер шэра-буры, жоўты, сінявата-шэры да чорнага. Бляск алмазны, металічны. Цвёрдасць 5,5—6[3][4] па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8—3,9[4] г/см³. Малекулярная маса 79,9[5] а.а.м. Тэмпература плаўлення 1870[5] °C. Тэмпература раскладання 2900[5] °C. Не раствараецца ў вадзе і кіслотах. Пры награванні да тэмпературы 620—650 °C пераўтвараецца ў рутыл[2].

Паходжанне і радовішчы

[правіць | правіць зыходнік]

Анатаз з’яўляецца другасным мінералам, які вылучаецца пры пераўтварэнні іншых тытазмяшчальных мінералаў. Сустракаецца ў пегматытах і крышталічных сланцах. Крышталі сустракаюцца на кварцы ў жылах альпійскага тыпу. Дзякуючы хімічнай устойлівасці і значнай масе, часта сустракаецца ў россыпных радовішчах[4]. Радовішчы ў Швейцарыі, на Урале, у Бразіліі[4]. Сустракаецца разам з рутылам, ільменітам, брукітам, тытанітам, альбітам, адулярам, хларытам, эпідотам, горным хрусталём[4].

Практычнага значэння анатаз не мае[4].

Зноскі

  • Аношка Я. І. Анатаз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 92.
  • Анатаз // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 52. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)