Перайсці да зместу

Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1904(1904-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1992(1992-01-16) (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера раслінаводства, аграбіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР, член-карэспандэнт АСГН БССР
Альма-матар
Вядомы як аграбіёлаг

Рыгор Іосіфавіч Лашке́віч[1] (10 кастрычніка 1904; вёска Востраў, Кармянскі раён — 16 студзеня 1992) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), Акадэміі навук БССР (1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў БСГА (1927). З 1927 па 1929 працаваў у Мінскім акружным зямельным аддзеле аграномам-культуртэхнікам. З 1929 па 1931 навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага НДІ балотнай гаспадаркі. З 1932 года працаваў ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску.

З 1941 па 1942 год — у эвакуацыі, навуковы супрацоўнік Кіраўскай вопытнай станцыі. У 1942—1945 гг. — у дзеючай арміі.

Пасля дэмабілізацыі, з 1945 па 1971 г. кіраваў аддзелам сельскагаспадарчага выкарыстання меліяраваных зямель Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, у 1971—1983 — прафесар-кансультант гэтага інстытута. Таксама вёў выкладчыцкую дзейнасць у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.

Навуковы і практычны ўклад

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням асваення тарфяна-балотных глебаў, аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы па прыстасаванні і выкарыстанні пашаў, апрацоўцы асноўных сельскагаспадарчых структур, прымяненню сістэмы мікраўгнаенняў пад культурныя расліны на тарфяных глебах. Распрацаваў мерапрыемствы па паляпшэнні ўрадлівасці тарфяных глебаў і паляпшэнню якасці прадукцыі культурных раслін на меліяраваных глебах.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Сярод апублікаваных:

  • Простейшие мелиорации в повышении урожайности социалистических полей. — Мн., 1934.
  • Устройство, использование пастбищ на осушенных болотах и уход за ними. — Мн., 1947.
  • Культура канапель на тарфяных глебах. — Мн., 1949.
  • Агратэхніка канатніка на балотных глебах. — Мн., 1950.
  • Культура кок-сагыза на торфяных почвах. — Мн., 1951.
  • Коноплеводство на торфяных почвах. — Мн., 1953.
  • Применение микроудобрений на торфяных почвах. — Мн., 1955.
  • Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. — Мн., 1962.
  • Сахарная свекла на торфяных почвах. — Мн., 1965.

Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук.

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.