Рыгор Леанідавіч Кісель
Рыгор Кісель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі |
||||||
Папярэднік | Анатоль Бутэвіч | ||||||
Пераемнік | Віктар Шых | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 жніўня 1955 (69 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Рыгор Леанідавіч Кісель (23 жніўня 1955 г., Здудзічы, Светлагорскі раён Гомельская вобласць) — беларускі журналіст і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979).
Да вучобы ў ВНУ працаваў падсобным рабочым, маляром, калгаснікам калгасу імя М. І. Калініна Светлагорскага раёна, пасля — карэспандэнтам, уласным карэспандэнтам, загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Магілёўская праўда» (1979—1987), кансультантам Магілёўскага абкама КПБ (1987—1990), рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці» (1990—1994).
5 жніўня 1994 года прызначаны кіраўніком новастворанай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь [1].
21 ліпеня 2000 года быў вызвалены ад пасады старшыні Белтэлерадыёкампанii і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румыніі [2], адстаўлены быў 11 сакавіка 2002 года [3].
У 2002 годзе быў прызначаны старшынёй праўлення закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал» і затым 15 гадоў кіраваў каналам АНТ. Сышоў на пенсію ў 2017 годзе[4].
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя».
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 августа 1994 г. №27 "О создании Национальной государственной телерадиокомпании Республики Беларусь" Архівавана 29 мая 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 июля 2000 г. №406 "О назначении Г.Л.Киселя Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Румынии и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса" Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2002 г. №593 Указ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2002 г. №154 "Об освобождении Г.Л.Киселя от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Румынии"(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ nn.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- КИСЕЛЬ Григорий Леонидович, Кто есть кто в Республике Беларусь Архівавана 17 верасня 2014. (руск.)
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Здудзічах
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Журналісты Беларусі
- Паслы Беларусі ў Румыніі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
- Агульнанацыянальнае тэлебачанне