Рыгор Львовіч Рэлес
Рыгор Львовіч Рэлес | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 верасня 2004 (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | ідыш |
Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес (23 красавіка 1913, Чашнікі, цяпер Віцебская вобласць — 17 верасня 2004, Мінск) — яўрэйскі пісьменнік і паэт, пісаў на ідыш, рускай і беларускай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.
У 1937—1941 г. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка. З чэрвеня 1941 г. — у Чырвонай Арміі, з 1942 г. — адказны сакратар шматтыражнай газеты «Строитель». У 1945—1947 г. — літработнік рэдакцыі піянерскай газеты «Зорька». У канцы 1940-х гадоў працаваў у рэдакцыі часопіса «Вожык». У 1947—1973 г. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску.
Памёр 17 верасня 2004 года ў Мінску. Пахаваны на могілках у Калодзішчах пад Мінскам[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку ў 1931 г. у газеце «Юнгер арбетэр» («Малады рабочы»). Аўтар зборнікаў вершаў на ідыш «Пачатак» (1940), «Вершы» (1941), кнігі апавяданняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). Аўтар аповесці «Записки моего коллеги» (1960), «Через трудный порог» (1976), зборнікаў прозы «Друзья и знакомые» (1963), «За тесными партами» (1966), «В родном уголке» (1972), «Под каждой крышей» (1979). Пастаянна друкаваўся ў яўрэйскім часопісе «Саветыш Геймланд» і, пазней, «Ды ідышэ гас» («Савецкая Радзіма» і «Яўрэйская вуліца», Масква). У перакладзе на беларускую мову выйшла аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» (часопіс «Полымя», 1955), кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961); на рускую — «Стихи» (Масква, 1974).
У 1990-я гады выкладаў мову ідыш у Мінскім аб'яднанні яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, уваходзіў у праўленне гэтай грамадскай суполкі.
Быў узнагароджаны медалём.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Бяроза пад акном: вершы / Р. Л. Рэлес. — Мн., 1961. — 67 с.
- Запіскі майго калегі: нарысы, апавяданні / Р. Л. Рэлес. — Мн., 1960. — 167 с.
- В родном уголке: рассказы / Г. Л. Релес. — Мн., 1972. — 112 с.
- За тесными партами: рассказы / Г. Л. Релес. — Мн., 1966. — 159 с.
- Не розами устлан твой путь: повести, рассказы / Г. Л. Релес. — Мн., 1983. — 287 с.
- Под каждой крышей: рассказы, очерки / Г. Л. Релес. — Мн., 1979. — 192 с.
- Untern fridlexn himl (Пад мірным небам) / Г. Л. Релес. — М., 1983. — 304 с. На мове ідыш.
- З тых жа крыніц: вершы і паэмы. З яўр. / Р. Рэлес. — Мн., 1993. — 157 с.
- В краю светлых берез / Г. Л. Релес. — Мн., 1997. — 395 с.
- Di jidish-sovetishe shrajber fun Vajsrusland. Memuarn (Яўрэйскія савецкія пісьменнікі Беларусі. Мемуары) / Гірш Рэлес. — Мн., 2004. — 271 с. На мове ідыш.
- Релес Г. Еврейские советские писатели Белоруссии: Воспоминания / пер. с идиша М. Я. Аккермана, С. Л. Лиокумовича. — Мн .: Колас, 2006. — 320 с. — 500 экз. — ISBN 985-6783-11-9.
- Icter azej… (Цяпер так…) / Гірш Рэлес. — Мн., 2013. — 95 с. На ідыш і беларускай.
Зноскі
- ↑ Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гірш Рэлес // Наша Ніва. № 35, 2004.
- Мехаў У. Рыгор Рэлес / У. Мехаў // ЛІМ. — 2004. — 1 кастр.
- Памёр Гірш Рэлес // «Мы яшчэ тут!»: Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). — Спецвыпуск № 4. верасень 2004 г. / тышрэй 5765 г.
- Рыгор Рэлес // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Рыгор Рэлес // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Рэлес Рыгор Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Рэлес Рыгор // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш і інш. — Мн., 1997. — С. 456.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Чашніках
- Памерлі 19 верасня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі 17 верасня
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі на ідыш
- Паэты на ідыш
- Рускамоўныя пісьменнікі