Рыгор Мікітавіч Зубаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Мікітавіч Зубаў
руск.: Григорий Никитович Зубов
Дата нараджэння 7 студзеня 1910(1910-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1944(1944-07-03) (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  Расійская імперыя,  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Рыгор Мікітавіч Зу́баў (руск.: Григорий Никитович Зубов; 8 студзеня 1910 — 3 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Р. М. Зубаў нарадзіўся ў сяле Кастылёва Чалябінскага павета Арэнбургскай губерні (зараз у Куртамышскім раёне Курганская вобласць Расіі). Працаваў трактарыстам, слесарам, майстрам. У маі 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баявых дзеянняў на Ленінградскім, Заходнім, Сталінградскім, 2-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах.

Механік-вадзіцель танка 277-га танкавага батальёна (31-я танкавая брыгада, 29-ы танкавы корпус, 5-я гвардзейская танкавая армія, 2-і Украінскі фронт) старшы сяржант Р. Зубаў вызначыўся 11 студзеня 1944 г. у баі за сяло Карлаўка (Кіраваградская вобласць). Пасля таго, як танк быў падбіты і былі цяжка паранены камандзір танка і наводчык гарматы, Зубаў заняў месца камандзіра, а радыст месца наводчыка. Амаль ва ўпор яны расстралялі 4 танкі праціўніка, чым спрыялі ўтрыманню важнага рубяжа абароны.

Загінуў Р. М. Зубаў у баі каля вёскі Пільніца (Мінскі раён). 3 Ліпеня 1944 г. на ахопленым полымем танку ён тараніў варожы «Тыгр». Пахаваны на цэнтральнай сядзібе саўгаса «Бальшавік» Мінскага раёна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У горадзе Куртамыш Курганскай вобласці ў гонар Р. М. Зубава названыя вуліца і дзіцячая бібліятэка.
  • У 2015 годзе на будынку Кастылёўскай асноўнай школы Куртамышскага раёна Курганскай вобласці усталявана мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]