Перайсці да зместу

Рыгор Саламонавіч Бярозкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Саламонавіч Бярозкін
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Р. Барута і С. Тарасаў
Дата нараджэння 3 ліпеня 1918(1918-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1981(1981-12-01) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Юлія Канэ
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, літаратуразнавец, купалазнавец
Мова твораў беларуская, руская і ідыш
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Прагі»

Рыгор Саламонавіч Бярозкін (псеўданімы: Р. Барута; С. Тарасаў; 3 ліпеня 1918(1918-07-03), Магілёў, Заходняя вобласць1 снежня 1981(1981-12-01), Мінск) — беларускі літаратурны крытык і журналіст[1].

Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 1933—1938 гадах на літаратурным факультэце МДПІ[1]. Пачаў публікавацца ў 1935 годзе. У 1938—1941 гадах працаваў загадчыкам аддзела крытыкі часопісу «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1938—1939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (1939—1941). Член СП СССР з 1939 года[2].

Арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1941 года. Быў пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26 чэрвеня 1941 года калону зняволеных, сярод якіх быў Бярозкін, кінуў канвой і ён уцёк. Ваяваў да канца вайны[3], удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах, быў паранены. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Скончыў вайну ў званні малодшага лейтэнанта.

Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово (1945—1949)»[2].

Паўторна арыштаваны ў Берліне 19 ліпеня 1949 года; дастаўлены ў Мінск. У чэрвені 1950 года прыгавораны на 10 гадоў лагераў. Адбываў зняволенне ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 годзе вызвалены; рэабілітаваны ў 1956 годзе[2].

Пасля рэабілітацыі загадваў аддзелам крытыкі і паэзіі ў часопісе «Советская Отчизна», у 1967—1969 гадах аддзелам літаратуры рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», працаваў літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1970—1975).

З 1956 года пачаў друкавацца ў часопісе «Советская Отчизна», газеце «Літаратура і мастацтва». Шмат публікаваўся ў перыядычным друку, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў..

Паводле ўспамінаў, спачуваў Ізраілю пасля Шасцідзённай вайны 1967 года. Тым не менш у сакавіку 1970 года разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры і навукі падпісаў «Гнеўны пратэст» супраць «ізраільскай ваеншчыны»[4].

У канцы 1970-х гадоў перанёс інсульт, апошнія гады цяжка хварэў. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].

Публікаваўся з 1935 года[1], першая публікацыя — у мінскім часопісе «Штэрн» (на ідышы)[5]. Даследаваў пераважна паэзію. Для работ Бярозкіна характэрныя спалучэнне праблемнасці з канкрэтным аналізам, эстэтычная патрабавальнасць, уменне раскрыць творчую індывідуальнасць паэта. Творчасць сучасных беларускіх паэтаў, праблемы паэтычнага майстэрства Бярозкін аналізаваў у кнігах «Паэзія праўды» (1958; разглядаецца паэзія П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі), «Спадарожніца часу» (1961), «Пімен Панчанка» (1968), «Аркадзь Куляшоў» (1978)[1]. У кнігах «Свет Купалы» (1965), «Чалавек напрадвесні» (1970), «Звенні» (1976) даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне беларускай і рускай паэзіі[1][2].

Пісаў на беларускай, рускай, ідышы.

  • Аркадий Кулешов. — М., 1960.
  • Пімен Панчанка: крытычна-біяграфічны нарыс. — Мн., 1968.
  • Постаці: артыкулы пра паэтаў. — Мн., 1971.
  • Мир Купалы: Мысли и наблюдения. — М., 1973.
  • Кніга пра паэзію. — Мн., 1974.
  • Свет Купалы; Звенні: літаратурная крытыка: выбранае — Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. — 570 с.
  • Чалавек напрадвесні. — Мн., 1986.
  1. а б в г д Берёзкин Григорий Соломонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.
  2. а б в г д Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  3. БЯРОЗКІН Рыгор Саламоновіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С.413
  4. http://belisrael.info/?p=16053
  5. http://belisrael.info/?p=13263