Рымскі мост (Трыр)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мост
Рымскі мост
ням.: Römerbrücke
Мост з поўдня
Мост з поўдня
49°45′06″ пн. ш. 6°37′34″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад Трыр
Тып будынка мост
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура
Матэрыял камень[d]

Рымскі мост (ням.: Römerbrücke), таксама Стары мозельскі мост (ням.: Alte Moselbrücke) — найстарэйшы захаваны мост Заходняй Рымскай імперыі, пабудаваны цераз раку Мозель у Трыры. Размешчаны за 1,5 км на паўднёвы захад ад Галоўнай рыначнай плошчы. Яго даўжыня складае каля 200 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 16 годзе да нашай эры быў пабудаваны першы мост на дубовых апорах. У 71 годзе нашай эры мост быў перабудаваны, дубовыя апоры былі заменены каменнымі. Трэці раз мост быў рэканструяваны паміж 144 і 152 гадамі.

Мост на гравюры 1646 года

Звонку Рымскі мост абліцаваны плітамі вышынёй ад 35 да 95 сантыметраў і шырынёй да 3 метраў з базальтавай лавы, здабытай з кратара патухлага вулкана, злучанымі паміж сабой жалезнымі клямкамі. Першапачаткова праезная частка моста была зроблена з дрэва, якое пазней замянілі каменнымі плітамі.

У 1689 годзе мост быў узарваны французскімі войскамі. У 17161718 гадах скляпенні моста быў абноўлены прыдворным цясляром Іаганам Георгам Юдасам, у гэты ж час на пятай калоне ў цэнтры моста было пастаўленна распяцце і статуя Святога Мікалая.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны мост ляжыць на рымскіх апорах. У кірунку ўверх па цячэнні апоры завостраны, каб пра іх разбіваўся лёд падчас паводкі. У нашы дні Рымскі мост — па-ранейшаму ажыўленая аўтамабільная дарога.

У 1986 годзе Рымскі мост, разам з іншымі збудаваннямі рымскага перыяду, Кафедральным саборам Трыра і царквой Маці Божай, быў уключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 367
рус.англ.фр.