Рыта
Рыта | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Басейн | 1 730 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Маларыцкі раён |
• Каардынаты | 51°43′18″ пн. ш. 24°08′51″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мухавец |
• Каардынаты | 52°05′28″ пн. ш. 23°54′39″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раёны | Маларыцкі раён, Брэсцкі раён |
![]() ![]() |
|
![]() |
Рыта, Вялікая Рыта, Велікарыта, Млынец — рака ў Маларыцкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Рачная назва Велікая Рыта адбілася ў назве вёскі Велікарыта, што знаходзіцца на левым беразе ракі. У Вялікую Рыту ўцякае рака Малая Рыта (Маларыта), ад якой назва горада Маларыта.
Назва Рыта старабалцкага паходжання.
Узыходзіць да індаеўрапейскага *rī-ti «цячы», якое ад гнязда *rei- / *rī- / *roi- «цячы», адкуль, напрыклад, лацінскае *rei-ṷo-s «ручай» (> rīvum) або кельцкае *rei-no-s «плынь» (> рака Рэйн)[1][2].
У балцкіх мовах гэтага паходжання корань *rei-t-, ад якога латышскае riest, rietēt «цячы, каціцца, плысці», літоўскае rytas «раніца» (як узыход-выцяканне сонца)[3].
Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскай ракі Ryt-upis «Цякучая (або Ранішняя) рака» (каля Марыямпале), латышскай Rīta-strauts «Цякучая (або Ранішняя) плынь»[4].
Назва Рыта значыць «Плыткая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад трубы-рэгулятара каля вёскі Сушытніца Маларыцкага раёна. Раней пачыналася з возера Крымна (Украіна), пасля меліярацыйнай рэканструкцыі верхняе цячэнне пераведзенае ў рэчку Маларыта (пры неабходнасці частка сцёку можа накіроўвацца ў Рыту).
Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсходняй ускраіны вёскі Літвіны Брэсцкага раёна. За 2 км вышэй аўтадарогі Ляхаўцы — Макраны частка сцёку Рыты накіроўваецца ў Лукаўскае вадасховішча, ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры.
Абалона двухбаковая, нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная меліярацыйнымі каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяраваная. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Веснавы крыгаход 7 дзён. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады сакавіка. На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 46 %, на летне-асеннюю межань — 31, зімовую — 23 % аб’ёму гадавога сцёку.
Асноўныя прытокі — Маларыта, Замшанка і Пажэжынка (злева). Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На рацэ дзейнічае гідралагічны пост у вёсцы Малыя Радванічы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 330—331.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 96.
- ↑ K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 754—755.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 279.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- РЫТА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»