Рыхард Зігмандзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Richard Adolf Zsigmondy
Рыхард Адольф Зігмандзі
Дата нараджэння 1 красавіка 1865(1865-04-01)[1][2][…]
Месца нараджэння Вена, Аўстрыйская імперыя
Дата смерці 23 верасня 1929(1929-09-23)[3][1][…] (64 гады)
Месца смерці Гётынген, Германія
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Adolf Zsigmondy[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, вынаходнік, прафесар
Навуковая сфера калоідная хімія
Месца працы Гётынгенскі ўніверсітэт (1907—1929)
Грацскі ўніверсітэт (1893—1907)
Альма-матар Венскі ўніверсітэт
Венскі тэхналагічны ўніверсітэт
Мюнхенскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Вільгельм фон Мілер
Вядомы як калоідныя сістэмы
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1925)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыхард Адольф Зі́гмандзі (ням.: Richard Adolf Zsigmondy; 1 красавіка 1865, Вена23 верасня 1929) — аўстрыйскі фізікахімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1925).

Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Вене (1887) і Мюнхенскі ўніверсітэт (1889). 3 1903 у Гётынгенскім універсітэце (прафесар з 1908).

Навуковыя працы па калоіднай хіміі. Прапанаваў класіфікацыю калоідных часціц, устанавіў мікрагетэрагенную прыроду калоідных раствораў і даследаваў іх уласцівасці. Сканструяваў шчылінны аптычны (для назірання броўнаўскага руху часціц калоідных раствораў, 1903) і імерсійны (1913) ультрамікраскопы. Вынайшаў мембранны (1918) і звыштонкі (1922) фільтры для ультрафільтрацыі калоідных раствораў.

Зноскі

  1. а б Richard Zsigmondy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Richard Adolf Zsigmondy // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Зигмонди Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. http://www.encyclopedia.com/topic/Richard_Zsigmondy.aspx
  5. Encyclopædia Britannica

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]