Рыхард Марцін Вільштэтэр
Рыхард Марцін Вільштэтэр | |
---|---|
Richard Martin Willstätter | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1872[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 жніўня 1942[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sophie Leser[d] |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, хімік |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Alfred Einhorn[d] і Адольф Баер |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Рыхард Марцін Вільштэтэр(ням.: Richard Martin Willstätter; 13 жніўня 1872, Карлсруэ — 3 жніўня 1942, Муральта) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1915) «за даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вільштэтэр нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Карлсруэ. Тут жа ён пайшоў у школу, а пасля пераезду яго сям'і працягнуў вучыцца ў тэхнічнай школе ў Нюрнбергу. У 18 гадоў ён паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт з жаданнем займацца навукай, дзе і заставаўся на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Вучыўся і працаваў на хімічным факультэце, дзе пад кіраўніцтвам Адольфа фон Баера атрымаў доктарскую ступень, а з 1894 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Яго доктарская дысертацыя была прысвечана даследаванню структуры какаіну. Вільштэтэр працягнуў працаваць і даследаваць іншыя алкалоіды, некаторыя з якіх ён сінтэзаваў. У 1896 годзе быў прызначаны на пасаду выкладчыка, у 1902 годзе стаў экстраардынарным прафесарам.
У 1905 годзе ён пераехаў у Швейцарыю, каб стаць прафесарам Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, там жа працаваў на заводзе па вытворчасці хларафілу.
З 1912 года быў прафесарам хіміі ў Берлінскім універсітэце і дырэктарам аддзялення хіміі Таварыства кайзера Вільгельма, дзе вывучаў структуру пігментаў кветак і пладоў. У 1916 годзе ён вярнуўся ў Мюнхен у якасці пераемніка свайго настаўніка Баера. У 1920-х гадах Вільштэтэр даследаваў механізмы ферментатыўных рэакцый.
У 1924 кар'ера Вільштэтэра нечакана скончылася, калі ён падаў у адстаўку, выступаючы рэзка супраць палітыкі антысемітызму. У 1939 годзе ён эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў апошнія 3 гады свайго жыцця.
У 1942 годзе памёр ад сардэчнага прыступу.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Richard Willstatter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Richard Willstätter // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118772066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118772066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ www.accademiadellescienze.it
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў Карлсруэ
- Памерлі 3 жніўня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў кантоне Тычына
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя медалём Дэві
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі ў Муральце
- Біяхімікі Германіі
- Хімікі Германіі