Рыцец
Вёска
Рыцец
|
Ры́цец[2] (трансліт.: Ryciec, руск.: Рытец) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 76 км на поўдзень ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Уладава.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XIX стагоддзі вядомы як хутар у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіў у склад фальварка Орхава. У 1870 годзе адносіўся да Орхаўскай сельскай грамады.
У 1905 годзе хутар і вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 3 двары, 31 жыхар (1897)
- 302 жыхары (1905)
- 11 гаспадарак, 17 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU), стар. 87.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вёска Рыцец: фотаздымкі ваколіц