Селяхі (Тамашоўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Селяхі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 74 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
224704
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212843066
Селяхі на карце Беларусі ±
Селяхі (Тамашоўскі сельсавет) (Беларусь)
Селяхі (Тамашоўскі сельсавет)
Селяхі (Тамашоўскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Селяхі (Тамашоўскі сельсавет)

Селяхі́[1] (трансліт.: Sieliachi, руск.: Селяхи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 63 км на поўдзень ад Брэста.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Каля возера Селяхоўскага размешчаны біялагічны заказнік Селяхі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1809 годам пазначана ў ліку сёл Прыбараўскага цыркоўнага прыхода. Уваходзіла ў склад маёнтка Прыбарава, якім у 1870 годзе валодаў граф Замойскі. У ліпені 1862 года адбылося сялянскае хваляванне, сяляне адмовіліся адбываць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1876 годзе праваслаўная могілкавая капліца, царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе сяляне Селяхоўскага сельскагаспадарчага таварыства мелі 149 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца.

У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 12 двароў, загубілі 10 жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя А. С. Пушкіна, у які ўключана 30 гаспадарак з 36; у час узбуйнення ўвайшоў у склад калгаса імя Гагарына, затым у калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага.

31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 48 двароў, 356 жыхароў (1876)
  • 30 двароў, 200 жыхароў (1897)
  • 453 жыхары (1905)
  • 30 двароў, 157 жыхароў (1921)
  • 90 двароў, 290 жыхароў (1940)
  • 230 жыхароў (1959)
  • 226 жыхароў (1970)
  • 47 гаспадарак, 90 жыхароў (1997)
  • 37 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]