Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч
Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1929[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 2019[1] (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ірына Дзмітрыеўна Супруненка |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | тэорыя графаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | bsu.by/main.aspx?guid=64… |
Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч (20 кастрычніка 1929, Мінск, БССР, СССР — 17 лістапада 2019 года[3]) — беларускі матэматык, спецыяліст па тэорыі графаў. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч нарадзілася 20 кастрычніка 1929 года ў Мінску. У дзяцінстве яна пераехала да цёткі ў Вілейку, маці ж у гэты час засталася жыць і працаваць у Іжэўску, куды пасля доўгіх перыпетый яны трапілі падчас эвакуацыі. У 1947 годзе скончыла сярэднюю школу ў г. Вілейцы Маладзечанскай вобласці, БССР[4]. Пасля ўдалай здачы экзаменаў яна паступіла на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыла ў 1952 годзе. У гэтым жа годзе Рэгіна Іосіфаўна паступіла ў аспірантуру, скончыўшы якую, яна пачала выкладаць на родным факультэце. У 1959 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1984 годзе ў Інстытуце кібернетыкі імя В. М. Глушкова АН УССР (Кіеў) абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Алгебраічныя метады тэорыі графаў» — дадзеная доктарская дысертацыя была першай у Савецкім Саюзе па тэорыі графаў. У 1986 годзе ёй прысвоена навуковае званне прафесара.
Навукова-педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Рэгіна Іосіфаўна вяла актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Яна з’яўлялася заснавальнікам і кіраўніком беларускай навуковай школы тэорыі графаў, якая атрымала сусветнае прызнанне. Увяла адзіны наватарскі курс алгебры і геаметрыі, які раней не выкладалася ні ў адным з ВНУ СССР (замест асобных курсаў алгебры і геаметрыі ёю сумесна з А. С. Фядзенкам ўпершыню ў СССР быў прачытаны адзіны курс гэтых дысцыплін). Аўтар і ініцыятар выкладання на факультэце курсу «Уводзіны ў матэматыку», які да гэтага не ўваходзіў у навучальныя планы ўніверсітэтаў СССР. Яна — адзін з аўтараў калектыўнай працы «Лекцыі па тэорыі графаў» — першага падручніка па тэорыі графаў не толькі ў СССР, але і за яго межамі. «Лекцыі па тэорыі графаў» разам са спадарожным задачнікам перакладзены на англійскую мову і выдадзены за мяжой.
Падрыхтавала 17 кандыдатаў і 1 доктара фізіка-матэматычных навук, якія працуюць ва ўніверсітэтах Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, В’етнама і Гвінеі. Акрамя таго, яна ўваходзіла ў савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі (АІПІ) і Інстытута матэматыкі НАН Беларусі па спецыяльнасці 01.01.09 «Дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка», а таксама з’яўлялася членам Навуковага савета па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў[5].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР «За шматгадовую плённую навукова-метадычную дзейнасць» (1979);
- Медаль «Ветэран працы» (1985);
- Ганаровае званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1992);
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Вучэбны дапаможнік „Лекцыі па тэорыі графаў“ для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў»;
- Медаль Францыска Скарыны (2009).
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар звыш 100 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 14 падручнікаў і манаграфій, тры з якіх перакладзены на англійскую мову і выдадзены за мяжой.
Некаторыя працы:
- L(2, 1) размалёўка і гамільтанава папаўненне[6]
- Алгебраічная тэорыя дэкампазіцыі графаў: з гісторыі, апошнія дасягненні, перспектывы[7]
- Тэорыя графаў. Тыпавая вучэбная праграма. ГД №G-165/тып[8]
- Алгебра і аналітычная геаметрыя, частка 1[9]
- Алгебра і аналітычная геаметрыя: у 2-х частках, частка 2[10]
- Супруненко Д. А., Тышкевич Р. И. Перестановочные матрицы. — Минск: Наука и техника, 1966. — 2 500 экз.
Зноскі
- ↑ а б https://mmf.bsu.by/ru/news/mehmat-soboleznuet-rodnym-i-blizkim-tyshkevich-reginy-iosifovny/ Праверана 19 лістапада 2019.
- ↑ https://www.bsu.by/en/main.aspx?guid=121881 Праверана 20 лістапада 2019.
- ↑ Некролог
- ↑ БГУ. Тышкевич Регина Иосифовна . www.bsu.by. Праверана 24 лютага 2018.
- ↑ БГУ. Регина Иосифовна Тышкевич (26 сакавіка 2005).
- ↑ [1]
- ↑ [2]
- ↑ [3]
- ↑ [4]
- ↑ [5]
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 2019 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Беларусі