Раман Карпавіч Сабаленка
Раман Карпавіч Сабаленка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Раман Заравы, Р. Заравы і Рамусь Заравы |
Дата нараджэння | 2 (15) кастрычніка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1975 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Раман Карпавіч Сабаленка (15 кастрычніка 1907, в. Сабалі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1975, Мінск; Псеўданімы: Раман Заравы; Ромусь Заравы; Крыптанімы: Р. С.; С. Р.) — беларускі празаік, паэт, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першы верш апублікаваў у 1927 годзе ў газеце «Звязда». Пісаў нататкі ў гомельскую сялянскую газету «Новая деревня». У 1929 годзе скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум. У 1929—1931 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў стыльрэдактарам у газеце «Палеская праўда». У 1933—1935 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны ў снежні 1933 года, але справу закрылі. Другі раз арыштаваны 28.9.1937, але Сабаленка зноў быў выпушчаны. Член СП Беларусі з 1939 года. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію, ваяваў на Калінінскім фронце; намеснік камандзіра роты. Зноў арыштаваны і 13 ліпеня 1942 года прыгавораны ваенным трыбуналам 39-й арміі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але 31 ліпеня 1942 года прысуд быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Накіраваны ў армію, ваяваў на 2-м Прыбалтыйскім фронце. У 1945—1953 гадах працаваў загадчыкам аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара баранавіцкай абл. газ. «Чырвоная звязда».
З 1953 года ў Мінску. Працаваў у газеце «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 1957—1966 намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Пахаваны на могілках у Заслаўі[1]..
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»). У 1935 г. апублікаваў паэму «Брагінь» (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» (1950) і «Мая эстафета» (1954).
Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят» (апавяданні і нарысы, 1957), "Сустрэчы (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962). «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1965). «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975).
Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі «Выбраныя творы» у 2 тамах (1967—1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983).
Зноскі
- ↑ Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Карпаў У. Раман Сабаленка: Літаратурны партрэт // Полымя. 1963, № 7.
- Герцовіч Я. Заўжды ў дарозе // ЛіМ. 1967, 13 кастр.
- Шушкевіч С. Лета пісьменніка // Шушкевіч С. Выбр. тв: У 2 т. — Мн., 1978. Т. 2.
- Сабаленка Раман // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Сабаленка Раман Карпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 638. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Заслаўі
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны