Павел Францішак Сапега
| Павел Францішак Сапега | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Paweł Franciszek Sapieha | |||||||
| Павел Францішак Сапега | |||||||
| Герб «Ліс» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян Згерскі | ||||||
| Пераемнік | Міхал Геранім Анцута[d] | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
| Папярэднік | Ян Згерскі | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Мікалай Гараін | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 23 красавіка 1657[1] ці 1656[2] | ||||||
| Смерць |
1 кастрычніка 1715[3][1] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сапегі | ||||||
| Бацька | Ян Фрыдэрык Сапега[d][1] | ||||||
| Маці | Канстанцыя з Гербутаў | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4] | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Павел Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — 1 кастрычніка 1715, Кодзень) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Сакратар вялікі літоўскі (1704—1713[5]), біскуп жамойцкі (1715).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казіміра Уладзіслава і Мікалая Леана.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Еўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрланды і Германію. У 1679 вярнуўся ў Літву.
Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славакію і Венгрыю на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад ваеннай кар'еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высвечаны на святара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.
У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715[6].
Пахавалі біскупа ў касцёле Святой Ганны ў Кодні[7].
Зноскі
- ↑ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 96. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Paul // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 240.
- ↑ Paweł Franciszek (w zakonie Bernard) Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.
- ↑ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343.
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 201.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Францішак Сапега
- Сакратары вялікія духоўныя літоўскія
- Біскупы жамойцкія
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1657 годзе
- Нарадзіліся ў 1656 годзе
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1715 годзе
- Памерлі ў Кодані
- Пахаваныя ў Кодані
- Сапегі
- Выпускнікі Львоўскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Варшаўскага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
