Сапоцкінская лясная дача
Выгляд
Сапоцкінская лясная дача? | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 70 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Гродзенская вобласць |
Раён | Гродзенскі раён |
Сапоцкінская лясная дача — лясны масіў у Гродзенскім раёне на левабярэжжы Нёмана і яго прытока Чорная Ганча, на тэрыторыі Гродзенскага лясгаса. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага батанічнага заказніка. Плошча каля 7 тыс. га.
Рэльеф раўнінны, уздоўж рэк хвалісты. Пераважаюць аднастайныя верасова-імшыстыя бары на водна-ледавіковых і алювіяльных пясках. Уздоўж Нёмана, яго прытокаў і Аўгустоўскага канала чорнаалешнікі з участкамі ельнікаў. На захадзе масіў злучаецца з Аўгустоўскай пушчай (Польшча). На паўночнай мяжы дачы курорт Друскінінкай (Літва).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сапоцкінская лясная дача // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.