Сардэчнік сардэчны[1][2], Глухая крапіва, Шанта[3][4][5] (Leonurus cardiaca)— від травяністых раслін сямейства Ясноткавыя(Lamiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі на ўсход да Заходняй Сібіры і на паўночны ўсход да Ірана.
Шматгадовая травяністая расліна, 50-100см вышынёй. Верхавіннае лісце 3-лопасцевае або суцэльнае, з 2 бакавымі, накіраванымі наперад зубцамі, амаль голае або знізу рассеяна-валасістае. Вяночак светла-ружовы, 8.5-9.5мм даўжынёй[2].
Від распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі на ўсход да Заходняй Сібіры і на паўночны ўсход да Ірана; культывуецца ў Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі, і інш[6][7][8].
Ва Украіне від расце на пустазельных месцах— у Закарпацці, Лесастэпе і Стэпе, рассеяна[2].
Кухарава Л. В., Лапко Т. А.Сардэ́чнік//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.— С.453.—599 с., іл.— 10 000 экз.
Leonurus L. — Пустырник//Определитель высших растений Беларуси(руск.)/Под ред. В. И. Парфёнова.— Мн.: Дизайн Про, 1999.— С.263, 269.— 472с.— 1 000 экз.— ISBN 985-6182-78-6.