Альгірдас Буткявічус
Альгірдас Буткявічус літ.: Algirdas Butkevičius | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
22 лістапада 2012 — 13 снежня 2016 | |||
Прэзідэнт | Даля Грыбаўскайтэ | ||
Папярэднік | Андрус Кубілюс | ||
Пераемнік | Саўлюс Скверняліс | ||
Партыя | КПСС (1985—1988); Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | інжынер-эканаміст | ||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | ||
Нараджэнне | 19 лістапада 1958 (62 гады) | ||
Жонка | Яніна | ||
Дзеці | Індрэ | ||
Сайт | algirdasbutkevicius.lt | ||
А́льгірдас Буткя́вічус (літ.: Algirdas Butkevičius; нар. 19 лістапада 1958, Паежэрай, Радвілішкскі раён[1]) — літоўскі палітык, прэм’ер-міністр Літвы з 22 лістапада 2012 года[2], лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу ў Шэдуве, у 1984 годзе — Вільнюскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1998 годзе — Літоўскую акадэмію кіравання. Таксама павялічваў кваліфікацыю ў Каўнасе, універсітэтах Даніі і ЗША. Працаваў у Вілкавішкісе ў сферы будаўніцтва і архітэктуры, у 1991 годзе стаў намеснікам начальніка Вілкавішкіскай управы па пытаннях эканомікі і фінансаў, у 1995—1996 — дырэктар па маркетынгу кампаніі AB Vilkasta.
Член КПСС у 1985—1988 гадах, у 1991 годзе ўступіў у СДПЛ, у 1995 годзе ўзначаліў Вілкавішкіскае аддзяленне партыі. З 1990 года — дэпутат мясцовага самакіравання, у 1996 годзе абраны ў Сейм. У 2001—2004 гадах працаваў у бюджэтна-фінансавым камітэце.
У 2004—2005 гадах быў міністрам фінансаў, у 2006—2008 гадах — міністрам транспарта і сувязі. У 2008—2009 гадах выконваў абавязкі кіраўніка СДПЛ, у 2009 годзе абраны старшынёй на пастаяннай аснове. У 2009 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах і заняў другое месца, сабраўшы 162 665 (11,8 %) галасоў.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- жонка — Яніна;
- дачка — Індрэ.
Зноскі
- ↑ Цяпер — у складзе Шяўляйскага павета, Літва
- ↑ Сейм утвердил Альгирдаса Буткявичюса на пост премьера Литвы. Ведомости (22 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 23 лістапада 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Альгирдас Буткявичюс. NewsBalt (15 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 23 лістапада 2012.
Папярэднік: Андрус Кубілюс |
Прэм'ер-міністр Літвы 22 лістапада 2012—13 снежня 2016 |
Пераемнік: Саўлюс Скверняліс |