Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
Астрамечава. Свята-Міхайлаўская царква (01).jpg
52°16′01,74″ пн. ш. 23°35′07,21″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Астрамечава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль класіцызм
Аўтар праекта невядомы
Будаўніцтва ???—1846 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000073шыфр 113Г000073
Стан дзейнічае

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры з рысамі стылю позняга класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1846 годзе з бутавага каменю і цэглы, абнесена цаглянай агароджай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды
Крыж-помнік, пастаўлены ў 18 ст. у гонар мясцовай шляхты

Тры простыя чатырохсценныя аб'ёмы аб'яднаны ў падоўжна-восевую кампазцыю. Сцены акантаваныя і расчлянёныя атынкаванымі і пабеленымі плоскімі і руставанымі лапаткамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Новая стылёвая арыентацыя на формы старажытнарускай архітэктуры праявілася ў надбудове над прытворам васьміграннага яруса шатровай званіцы з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Такая ж галоўка па цэнтры вільчыка вальмавага даху. Гэты стылёвы сімбіёз надае архітэктуры храма пераходны эклектычны характар. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з усходу далучана трохсценная апсіда. У перакрытую плоскай бэлечнай столлю малітоўную залу выступаюць хоры з дэкаратыўнай разной агароджай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; Маст. І. І. Бокі. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]