Свята-Пакроўская царква (Гарадзечна)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
| |
52°25′27,52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Гарадзечна |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая |
Тып будынка | царква |
Дата заснавання | 1825 |
Настаяцель | Іерэй Георгій Хадыніцкі[1] |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Царква́ Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўная царква ў Гарадзечне Пружанскага раёна, збудаваная ў памяць бітвы паміж расійскімі і напалеонаўскімі войскамі ў 1812 годзе. Помнік архітэктуры з элементамі класіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Vojciech_Pus%C5%82o%C5%ADski._%D0%92%D0%BE%D0%B9%D1%86%D0%B5%D1%85_%D0%9F%D1%83%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%28V._Va%C5%84kovi%C4%8D%2C_1820-40%29.jpg/250px-Vojciech_Pus%C5%82o%C5%ADski._%D0%92%D0%BE%D0%B9%D1%86%D0%B5%D1%85_%D0%9F%D1%83%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%28V._Va%C5%84kovi%C4%8D%2C_1820-40%29.jpg)
На сустрэчах і ў ліставанні з гродзенскім губернатарам генерал Аляксандр Тармасаў неаднаразова выказваў думкі пра неабходнасць ушанавання памяці Гарадзечанскай бітвы. Фундатарам пабудовы стаў уласнік Гарадзечны і Плянты Войцех Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павета, а будаўніком — памешчык Шэмет. Збудаваная ўніяцкай[2] царква была адчынена на свята Пакрова 1825 года і атрымала назву Свята-Пакроўскай[3]. Пазней царква пераўтваралася то ў каталіцкую, то ў праваслаўную, то назад ва ўніяцкую. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе ў царкве быў усталяваны іканастас[4], а па здушэнні паўстання 1863 года яна была канчаткова перададзеная праваслаўным[5].
6 лютага 1963 года Савет па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР прыняў рашэнне аб ліквідацыі прыхода ў вёсцы Гарадзечна. У будынку царквы пэўны час размяшчалася калгаснае зернясховішча і школьная спартыўная зала. Паступова ў царкве праржавеў дах, уваходная арка і каменная агароджа былі разабраны, сам будынак храма знаходзіўся ў поўным запусценні[4].
У 1990 годзе царква была вернута праваслаўным. Да гэтай пары яна практычна была пазбаўлена даху, а з чатырох каменных слупоў, якія падпіралі скляпенні, застаўся толькі адзін. Дзякуючы намаганням ураджэнца гэтых мясцін Леаніда Несцерчука і пры падтрымцы грамадскасці і мясцовых уладаў пачалася рэстаўрацыя храма. Дзякуючы таму, што захаваліся гістарычныя дакументы, ён быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Праект аднаўлення выканаў архітэктар з Брэста Рыгор Будзька, рэстаўрацыйныя працы здзейсніла брыгада з Валыні[4].
12 кастрычніка 1991 года на свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы царкву асвяціў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін[6].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%9F%D0%BE%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%B2%D1%83_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B_%28%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D1%87%D0%BD%D0%B0%29._%D0%92%D1%8B%D0%B3%D0%BB%D1%8F%D0%B4_%D0%B7_%D1%82%D1%8B%D0%BB%D1%83..jpg/250px-%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%9F%D0%BE%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%B2%D1%83_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B_%28%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D1%87%D0%BD%D0%B0%29._%D0%92%D1%8B%D0%B3%D0%BB%D1%8F%D0%B4_%D0%B7_%D1%82%D1%8B%D0%BB%D1%83..jpg)
Будынак прамавугольны ў плане, над уваходам вежа-званіца. Асноўны трохнефавы аб'ём накрыты двухсхільным дахам, у цэнтры якога размешчаны васьмігранны светлавы барабан. На галоўным фасадзе накладны порцік. Вокны акаймаваны простымі ліштвамі.
Асаблівую велічнасць храму надавалі 12 калон (дзве пры ўваходзе і 10 унутры), якія сімвалізавалі «12-ы год»[3].
Першапачаткова царква мела выгляд велізарнага свірна; не было ні купала, ні званіцы[4].
Зноскі
- ↑ Пружанское благочиние (руск.). Официальный сайт Брестской епархии. (10 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Helga.. Городечненская битва 1812 года (руск.)(недаступная спасылка). Достопримечательности. Портал города Пружаны (10 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2012.
- ↑ а б Ірына Сядова.. Вуліцы майго дзяцінства . Культура. Раённыя будні (10 жніўня 2012).
- ↑ а б в г Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь (руск.). Раённыя будні (29 лютага 2012).
- ↑ Аляксей Ганчук. Ці ажыве стары гасцінец?.. // Народная трыбуна. — 13 красавіка 2010. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016.
- ↑ Юрий Рубашевский.. Вечно будет помнить Городечно (руск.). Гісторыя. Вечерний Брест (15 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. — 456 с., іл. — ISBN 5-85700-094-7.
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Свята-Пакроўская царква (Гарадзечна) на Вікісховішчы |
---|
- [1] на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Гарадзечна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Гарадзечна) на сайце «Архіварта»