Свята-Пакроўская царква (Пінкавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Малюнак Язэпа Драздовіча
Малюнак Язэпа Драздовіча
52°08′09,84″ пн. ш. 26°09′58,17″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Пінкавічы
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1830 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000580шыфр 112Г000580

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Афіцыйная дата пабудовы царквы ў Пінкавічах — 1830 год, але яшчэ ў 1806 годзе мясцовыя жыхары падарылі ў храм вялікі абраз «Уздзвіжанне Святога Крыжа». Святыня дагэтуль захоўваецца ў царкве з дакладнай датай і подпісам ад удзячных пінкаўцоў. Вынікае, што Свята-Пакроўская царква ў Пінкавічах пабудавана раней[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Арыгінальная маляўнічая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з прамавугольнага бабінца з надбудаванай над ім чатырохграннай шатровай званіцай з макаўкай, васьміграннай малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Цэнтральны аб'ём накрыты гранёным шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах з сандрыкамі, акаймаваны вуглавымі лапаткамі і карнізам простага профілю.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Прасторава развітую трактоўку атрымаў інтэр'ер храма, усе памяшканні якога перакрыты драўлянымі самкнутымі пірамідальнымі скляпеннямі. У стварэнні канструкцыйна складанага перакрыцця храма выявіліся талент і цяслярскае майстэрства мясцовых дойлідаў. Абразы: «Пакроў» (18 ст.), «Тайная вячэра» (19 ст.), «Уздвіжанне Святога Крыжа» (1806). У царкве былі царскія вароты ад былога іканастаса канца 17 ст. з 6 клеймамі (адлюстроўвалі сцэну Благавешчання і выявы евангелістаў).

Цікавы факт[правіць | правіць зыходнік]

Фотаздымак Пінкавіцкай Свята-Пакроўскай царквы кастрычніка 1934 года аўтарства Луізы Арнер Бойд, па прапанове Дзмітрыя Кіселя, ураджэнца Пінкавічаў і ўкладальніка выдання, размешчаны на вокладцы фотаальбома «Палессе Луізы Бойд» (2015)[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4