Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхаўцы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Раства Багародзіцы
Ляхаўцы. Царква (02).jpg
51°48′40″ пн. ш. 24°12′00,76″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Ляхаўцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства з рысамі стылю барока
Дата пабудовы 1713 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000510шыфр 112Г000510

Царква Раства Багародзіцы — праваслаўны храм у вёсцы Ляхаўцы, Маларыцкі раён. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Царква Раства Багародзіцы — помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1713 годзе з дрэва як уніяцкая. У 1858 г. адноўлена, узведзена драўляная званіца. У 1964 г. царква закрыта, у 1988 г. адноўлена разам з прыходам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Храм трохзрубны, падоўжна-восевай кампазіцыі. Складаецца з прамавугольнага асноўнага аб'ёму, апсіды, бабінца з трапецападобным тамбурам. Першапачаткова зрубы мелі самастойныя вярхі, у паўночна-заходняй частцы над бабінцам была званіца. Асноўны аб'ём і бабінец накрыты агульным двухсхільным дахам, які пераходзіць у вальмавы над тамбурам. Алтарны зруб мае самастойнае паўвальмавае пакрыццё. Будынак звонку ашаляваны. Цэнтральны зруб прарэзаны спаранымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і завершаны барочнай двух'яруснай галоўкай.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер зальны. Цэнтральны аб'ём завершаны пірамідальным скляпеннем. Унутраная прастора бабінца і асноўнага аб'ёму злучана шырокім праёмам складанага абрысу. У аб'ёме бабінца зроблены хоры. Алтар аддзелены іканастасам, створаным у 1830-я гг., мае скляпеністае перакрыцце. Абразы ХVI-XVIII стст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар», «Георгій Перамоганосец», «Маленне Іакіма і Ганны», «Барыс і Глеб».

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

На агульнай планіровачнай восі з царквой адасоблена ўзведзена 2-ярусная драўляная зрубна-каркасная званіца, верхні ярус якой прарэзаны арачнымі праёмамі і завершаны шатром.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]