Свята-Успенская царква (Быцень)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°52′54,79″ пн. ш. 25°29′40,91″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Быцень
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Ордэнская прыналежнасць базыльяне
Архітэктурны стыль позні рэнесанс і ранняе барока
Дата пабудовы 1654 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000292шыфр 112Г000292
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аг. Быцень (Івацэвіцкі раён). Размешчана ў цэнтры аграгарадка. Помнік архітэктуры позняга рэнесансу і ранняга барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэрквы Св. Іасафата і Успення, 1862

Пабудавана ў 1654 г. з цэглы як капліца ў ансамблі базыльянскага манастыра (не захаваўся), заснаванага ў 1640 г. па фундацыі слонімскага маршалка Рыгора Трызны[1] з жонкаю Рэгінай з Сапегаў. Пасля смерці яго сына падскарбія Мікалая Трызны багатае паселішча парайшло ва ўладанне базыльян. У надзейна ўмацаваным быценскім кляштары пад час паўстання Б. Хмяльніцкага хаваліся уніяты з Украіны і іншых месцаў. З 1656 г. у быценскім манастыры знаходзіўся кіраўнік базыльянскага ордэна Бенедыкт Цярлецкі. Тут захоўваліся таксама нятленныя мошчы старца Сімяона Стаўроўскага, настаяцеля кляштара з 1640 г.

Узнятыя наступным уладальнікам Казімірам Тызенгаўзам дакументы аб лёсе Быценя далі падставу для адабрання яго ад уніятаў і вяртання ў 1779 г. законным уладальнікам[2]. З 1683 г. тут 5 гадоў вучыўся і ўступіў у ордэн св. Васілія Вялікага вядомы грамадска-рэлігійны уніяцкі дзеяч Леў Кішка (1668—1728).

Набажэнствы былі адноўлены ў 192030-я гг. У 1990-я гг. перад храмам пастаўлена мураваная брама-званіца (архітэктар Л. Макарэвіч).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым дахам з васьмігранным купальным барабанам. Галоўны заходні фасад расчлянёны лапаткамі на тры праслы, бакавыя з іх крапаваны плоскімі прамавугольнымі нішамі, над галоўным уваходам арачны аконны праём. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках.

Хрыстос Уседзяржыцель, 16 ст.

Унутраная прастора храма магутнымі пілонамі падзелена на тры нефы, цэнтральны шырокі перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы «Маці Божая Замілаванне Жыровіцкая» (сярэдзіна 18 ст.) і «Хрыстос Уседзяржыцель» (16 ст., перанесены з Быценскага манастыра), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (18ст.)[3].

Брама-званіца ўяўляе крыжова-цэнтрычнае двух'яруснае збудаванне; першы ярус — арачны праезд у двухкалонным арачным партале, другі — цыліндрычны барабан, завершаны цыбулепадобным купалам.

Зноскі

  1. Квитницкая Е. Д. Часовни Белоруссии // Архитектурное наследство. 1980 № 28. С. 127.
  2. ЦДВГА, ф. 349, воп. Б. Спр. 10863.
  3. Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мн., 1998. С. 7 — 8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]