Свята-Успенская царква (Вязынь)
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
54°25′15,11″ пн. ш. 27°10′18,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Вязынь |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Тып будынка | царква |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Успенская царква, Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы - праваслаўны храм у в. Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. (да 1864) з дрэва. Да 1990-х гг. выкарыстоўвалася пад клуб. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю Трохзрубны храм на падмурку. Прытвор выцягнуты па папярочнай восі, па тарцах завершаны трохвугольнымі франтонамі з разным дэкорам. Франтон выкарастаны ў аздабленні двухсхільнага казырка над ганкам галоўнага ўвахода і пяціграннай апсідай. Асноўны кубападобны аб'ём быў трактаваны ў 2 ярусы, завершаныя шматгранным шатровым светлавым барабанам з макаўкай у завяршэнні. Шатровае завяршэнне з макаўкай мела надбудаваная над прытворам званіца. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі фігурнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Вязынь)
- Свята-Успенская царква (Вязынь) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Вязынь) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Вязынь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)