Свята-Елісавецінская царква (Зацемень)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Елісавецінская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°26′56″ пн. ш. 27°26′32″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Зацемень |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Маладзечанская епархія |
| Благачынне | Ільянскае |
| Архітэктурны стыль | Народнае дойлідства |
| Першая згадка | XIX стагоддзе |
| Статус | дзейнічае |
Свята-Елісавецінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Зацемень Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісным да прыходу Святога Прарока Ільі ў аг. Ілья[1]. Адзін з двух храмаў у Беларускай Праваслаўнай царкве асвячоны ў гонар Святой Лізаветы[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па звестках капліца ў Зацемені існавала на мяжы XVIII—XIX стагоддзеў і з'яўлялася прыпісной да Старынкаўскай царквы, што згарэла падчас вайны з Напалеонам[3].
Пабудавана з дрэва, на могілках. У 1930-х гадах была прыпісной да царквы ў імя Святых Сарака Пакутнікаў Севасційскіх у в. Кастыкі[4].
У 1989 годзе адрэстаўравана[1], абкладзена цэглай. 9 кастрычніка 2016 г. асвячона наноў пасля рамонта[5][6].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах на якой пераходзіць у вальмавы, завершаны чатырохграннай шатровай званіцай. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
- ↑ а б Прыход храма Святой праведнай Елісаветы в. Затемень // Маладзечанская епархія
- ↑ Церковь празднует память пророка Захарии и праведной Елисаветы (руск.) // Sobor.by информационный портал
- ↑ МАЁНТАК СТАРЫНКІ Архівавана 7 верасня 2019. // Шлях перамогі
- ↑ МАЁНТАК КАСТЫКІ Архівавана 5 верасня 2019. // Шлях перамогі
- ↑ В ДЕРЕВНЕ ЗАТЕМЕНЬ НА ВИЛЕЙЩИНЕ ОСВЯЩЕН ХРАМ (руск.) // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
- ↑ ЕПИСКОП ПАВЕЛ ОСВЯТИЛ ПОСЛЕ РЕСТАВРАЦИИ ХРАМ В ВИЛЕЙСКОМ РАЙОНЕ Архівавана 19 кастрычніка 2016. (руск.) // Kraj.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Елісавецінская царква (Зацемень) на сайце Маладзечанскай епархіі
- Свята-Елісавецінская царква (Зацемень) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
