Зацемень
Выгляд
Вёска
Зацемень
| ||||||||||||||||||||
Заце́мень[1] (трансліт.: Zaciemień, руск.: Затемень) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1794 годзе вёска ў фальварку Стайкі, уласнасць Людвігі Багдановіч.
У 1800 годзе вёска ў маёнтку Старынкі. У 1829 годзе вёска ва ўласнасці Вікенція Багдановіча.
У 1921 годзе фальварак у Альковіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2]. У 1931 годзе вёска ў Ільянскай вясковай гміне, маёнтак[2]. У 1923—1939 гадах у Зацемені месцілася памежная застава КАП «Zaciemień».
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[3].
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 20 двароў, 128 жыхароў.
- 1921 год — 10 двароў, 109 жыхароў.
- 1931 год — 8 двароў, 105 жыхароў[4].
- 2003 год — 35 двароў, 91 жыхар.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Елісавецінская царква, ХІХ ст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б ІНТЭРВ’Ю З АПОШНІМ ПРАДСТАЎНІКОМ РОДУ БАХДАНОВІЧАЎ З МАЁНТКА ЗАЦЕМЕНЬ // Шлях перамогі
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 59
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зацемень
- Зацемень на сайце Radzima.org
- Зацемень на сайце Глобус Беларусі (руск.)