Свята-Успенская царква (Пярковічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°10′28,14″ пн. ш. 25°01′40,74″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Пярковічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Будаўніцтва 1805 1805

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Пярковічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, у сядзібна-паркавым комплексе Віславухаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква пабудавана ў 1805 годзе з цэглы на месцы драўлянай як уніяцкая па фундацыі ўладальніка маёнтка падкаморыя брэсцкага Зянона Віславуха. Былі прадугледжаны асобныя крыпты для роду Віславухаў і для епіскапа луцкага і астрожскага Кірылы Цярлецкага, які быў тут пахаваны ў 1607 годзе. У канцы XIX ст. было зроблена падрабязнае апісанне надмагілля: «Магіла епіскапа Цярлецкага — з левага боку ад святога алтара, пад рызніцай, у склепе, наглуха закладзеным. Над ёю, у рызніцы змяшчаецца гарызантальна каменная пліта з зубчатай аздобай і з выразанымі на ёй словамі». На надмагіллі кірылічны надпіс[1]:

" Түт лежит тѣло ве
лебного еп(и)ск(о)па
Лүцкого и Ѡстроз
ского Кирила Терлец
кого. А положено
рокү ҂а҃х҃(…) (16…) м(е)с(я)ца (…).
Которыи был прежде
еп(и)ск(о) пом Пінским лѣт і҃ (10),
(…) еп(и)ск(о)п(о)м
лѣтъ двадесѧт.
К(ирилъ) Т(ерлецкии),
е(пископъ) Л(уцкии) і Ѡ(строзскии)
"

Рэшткі епіскапа захоўваліся ў крыпце да 1970-х гадоў. Царква зноў дзейнічае з 1980-х гадоў.

У наш час надмагілле Цярлецкага захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры ў Мінску[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму. Храм вырашаны ў буйных манументальных формах. Аднанефны прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной. Дах па краях завершаны драўлянымі васьміграннымі барабанамі. Галоўны арачны ўваход вылучаны 4-паўкалонным порцікам з трохвугольным франтонам, які рытмічна спалучаецца з драўляным франтонам даху. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і масіўнымі спаранымі пілястрамі ў прасценках.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры сцены малітоўнай залы раскрапаваны шырокімі спаранымі пілястрамі. У паўднёвай частцы хоры, якія падтрымліваюцца 2 масіўнымі пілонамі. У агульнай прасторы залы бакавыя прамавугольныя рызніцы вылучаюць квадратную апсіду, вылучаную трох’ярусным іканастасам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]