Святлана Піліпаўна Мусіенка
Святлана Піліпаўна Мусіенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1939 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Святлана Піліпаўна Мусіенка (нар. 30 жніўня 1939, Краснаармейск, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1994), прафесар (1994).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Арцёмаўскі кераміка-механічны тэхнікум (1953), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1963; аспірантура, 1967).
Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1967, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры, у 1989—2019 — прафесар кафедры польскай філалогіі, у 1989—2010 — загадчык кафедры, з 2019 — прафесар кафедры замежных моў).
Навуковыя інтарэсы: польскі раман XIX—XX стагоддзяў; жанрава-стылявыя асаблівасці польскай прозы; беларуска-польскія літаратурныя сувязі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Реалистический роман в польской литературе 20―30-х гг. : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.04 / Мусиенко Светлана Филипповна. ― Москва, 1993.
- Жанрово-стилевые искания в современной польской прозе (конец 50-х ― середина 60-х гг.) : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 643 / С. Ф. Мусиенко. ― Москва, 1971.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саламевіч І. У. Мусіенка Святлана Піліпаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Мусіенка Святлана Піліпаўна // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2010 : біябібліяграфічны даведнік. — Баранавічы, 2010. — С. 76—78.
- Мусиенко Светлана Филипповна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 112.
- Вядучы паланіст Беларусі : асноўныя вехі навуковай дзейнасці прафесара Святланы Мусіенкі / Яўген Панькоў, Вольга Панькова // Роднае слова. ― 2009. ― № 8. ― С. 18―19.
- Studia Polonica : да юбілею прафесара Святланы Піліпаўны Мусіенка : зборнік артыкулаў. ― Мінск, 2019.