Свіслацкі сельсавет (Свіслацкі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свіслацкі сельсавет, Свіслацкі раён)
Свіслацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Свіслацкі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Свіслач (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 984 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 2000 г. гарадскі пасёлак) Свіслач (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Вердаміцкага сельсавета перададзены вёскі Казейкі, Монтаўты, Несцеравічы, Сакі, Ханчыцы[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2639 чалавек[2], з іх 74,7 % — беларусы, 18,4 % — палякі, 4,6 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1984 чалавекі[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.