Перайсці да зместу

Сексуальныя пазіцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сексуальныя пазіцыі — спосабы ўзаемнага размяшчэння палавых партнёраў дзеля заняткаў сексам.

У адрозненне ад жывёл, людзі займаюцца сексам не толькі для працягу роду, але і для атрымання задавальнення. У старажытнасці сексуальныя акты таксама насілі сакральны характар. Разнастайныя сексуальныя пазіцыі апісаныя ў шматлікіх крыніцах розных культур, пачынальна з старажытных часоў і да нашых дзён. Напрыклад, у персідскіх рукапісах апісана больш 400 розных сексуальных пазіцый. Усе пазіцыі могуць быць умоўна аб’яднаныя ў некалькі вялікіх груп: мужчына зверху, жанчына зверху, мужчына ззаду, крыжападобныя пазіцыі, бакавыя пазіцыі, пазіцыі седзячы і стоячы, а таксама змяшаныя пазіцыі, напрыклад пазіцыя «лодачка», і атлетычныя пазіцыі, патрабавальныя дадатковага спрыту і збольшага адмысловай фізічнай падрыхтоўкі.

Сексуальныя пазіцыі ў беларускім фальклоры

[правіць | правіць зыходнік]

Як сведчыць беларускі фальклор, найбольш распаўсюджанай тут была класічная еўрапейская пазіцыя «мужчына зверху»:

Не лажыся, Марка, бокам —
Гэта табе не нарокам.
Да лажыся правусенька:
Будзе табе да мілюсенька.

Даволі часта ў фальклоры сустракаецца ўказанне і на пазіцыю «мужчына ззаду»:

Як у полі, ў полі
Пасець дзеўка коні.
Прыйшоў да е Якаў —
Ставіў дзеўку ракам;

а таксама «вершніца» ці «жанчына зверху»:

Сядзіць свацця на елі,
Распусціўшы калені.
  • Лобач У. Секс і эротыка ў беларускай традыцыйнай культуры // Arche № 3(32) — 2004.
  • Рут К. Вэстхаймер Секс для «чайнікаў» = Sex For Dummies. — 2-е выд. — М.: «Дыялектыка», 2007. — C. 512. ISBN 0-7645-5302-X