Петынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Deveria, Achille

Петынг (англ.: petting) — дасягненне палавымі партнёрамі аргазму шляхам узаемных ласкаў эрагенных зон (пацалункі, абдымкі, пагладжванні, сумеснае трэнне геніталій і г. д.) без палавога акту. Гэтая форма займае прамежкавае становішча паміж мастурбацыяй і сучаснымі палавымі зносінамі.

Першапачаткова петынг быў асабліва распаўсюджаны ў тых краінах, дзе праз маральныя патрабаванні і звычаі высока шанавалася цнатлівасць жанчыны. І наадварот, там, дзе грамадства памяркоўна ставілася да дашлюбнага палавога жыцця, петынг быў распаўсюджаны ў меншай ступені. Акрамя захавання цнатлівасці жанчыны да ўступлення ў шлюб, да петынгу звяртаюцца таксама ў мэтах засцярогі ад цяжарнасці, прафілактыкі венерычных захворванняў, для ўзбагачэння і разнастайнасці палавога жыцця, для ўзнаўлення палавой актыўнасці пры яе парушэнні (рэкрэацыйная функцыя).

Залежна ад жадання партнёраў петынг можа быць паверхневы, глыбокі або верхні (некінг).

  • Некінг абмяжоўваецца ласкамі твару, шыі, галавы, грудзей, саскоў.
  • Пры павярхоўным петынгу палюбоўнікі лашчаць адно аднаго, не здымаючы адзення.
  • Глыбокі петынг: у гэтым выпадку палюбоўнікі лашчаць адно аднаго зусім голыя, любымі часткамі цела, часта з мэтаю дасягнуць аргазму. Звычайна аральны секс таксама адносяць да глыбокага петынгу.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, петынг не заўсёды бяспечны. Пры дотыку пенісам палавых губ ёсць імавернасць перадачы інфекцыі, а таксама траплення ў похву спермы і цяжарнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]