Педафілія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Педафілія (ад стар.-грэч.: παῖς, родны склон παιδός — «дзіця» і φιλία[1]) — палавая ненармальнасць; палавая цяга да дзяцей. Можа мець гетэрасексуальную і гомасексуальную скіраванасць[2]. Сярод магчымых прычын педафіліі называюць псіхічныя захворванні, псіхалагічнае вяртанне дарослага чалавека ў дзяцінства, адчуванне сексуальнай непаўнавартасці і боязь перад дарослым партнёрам. Паводле дадзеных сексуальнай статыстыкі, каля 25 % жанчын узгадваюць спробы мужчын збліжэння з імі, калі яны былі яшчэ дзецьмі. Палова такіх спроб — акты эксгібіцыянізму, 12 % выпадкаў — цялесны кантакт у форме петынгу[3].

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.185
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Д. З. Капусцін // Современная сексология. Энциклопедия. — Под общей редакцией доктора медицинских наук В. А. Доморацкого. — Мн.: БелЭн., 2008. — 384 с.: іл.