Вагінальны секс

Вагінальны секс (лац.: coitus) — від палавога акта, пад якім разумеюць, як правіла, увядзенне эрэгіраваннага палавога члена ў похву. Вагінальны секс — гэта адзіны від палавога акта, які выконвае рэпрадуктыўную функцыю.
Вагінальны палавы акт суправаджаецца зваротна-паступальным рухам пеніса ў похву (фрыкцыямі), які забяспечваецца рухамі аднаго ці абаіх партнёраў. Стымуляцыя палавога органа мужчыны дасягаецца за кошт скарачэння мышц похвы; стымуляцыя жанчыны — за кошт узрушэння багатых нервовымі канчаткамі сценак похвы і дакрананняў да клітара.
Нармальным завяршэннем палавога акта лічыцца эякуляцыя партнёра. Пры трапленні спермы ў похву магчыма зачацце.
Падчас вагінальнага сексу можа адбывацца перадача шэрага захворванняў, у прыватнасці, ВІЧ (падрабязней гл. Венерычныя захворванні).
Выкарыстанне фалаімітатараў, вібратараў і іншых прадметаў для сексуальнай стымуляцыі вагінальнай зоны, а таксама некаторыя лесбійскія практыкі, напрыклад трыбадзізм, можна таксама лічыць вагінальным сексам.