Валоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валоўка
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Плошча басейна 253 км²
Басейн Нёман → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 1,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°34′39″ пн. ш. 25°48′32″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 · Каардынаты 53°40′59″ пн. ш. 26°10′49″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Навагрудскі раён
Валоўка (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Вало́ўка, Валова, Валуўка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 253 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны горада Навагрудак, упадае ў Нёман за 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Любча. Асноўны прыток рака Оса. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзвышша. Даліна выразная, трапецападобная, у нізкай плыні зліваецца з далінай Нёмана. Яе шырыня 0,4—1,5[1] км, у ніжнім цячэнні — да 2,5[1] км. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча звілістае, на працягу 5 км каналізаванае (ад вёскі Баярская да вёскі Асташына).

Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. — гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1—5. – Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, [1983—1986].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]