Любчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Любчанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Любча
Дата ўтварэння 26 снежня 2013
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2009) 1 896
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597

Любчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Любча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Любчанскі пассавет у складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 17 сакавіка 1959 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўрышаўскага сельсавета, 15 жніўня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Галынскага сельсавета, 5 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Купіскага сельсавета, 6 мая 2004 года — тэрыторыя скасаванага Вераскаўскага сельсавета[1]. У 2006 годзе скасаваны хутар Асовыя. 26 снежня 2013 года Любчанскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты без Любчы) — 1896 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,6 % — палякі[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]