Слабада (Мазырскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Слабада
|
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — аграгарадок (да 2018 г. вёска[2]) у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 19 км на захад ад Мазыра і чыгуначнай станцыі Мазыр[3], за 152 км ад Гомеля[3], на скрыжаванні аўтамабільных дарог Н4739 і Н4721. На поўдзень ад аграгарадка цячэ рака Тур, на якой ёсць сажалка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2001 год — 952 жыхары, 428 двароў[3].
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла чырвонаармейцаў, загінулых у 1918—1920 гадах[3].
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1943—1944)[3] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000530. - Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, ва ўрочышчы Турава балота, у лесе[3] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000531.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ларыса Уладзіміраўна Казлоўская (па нараджэнні Кудрыс; нар. 1961) — беларускі дзіцячы стаматолаг.
- Леанід Іванавіч Калыхан (1931—2003) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі.
- Уладзімір Антонавіч Піліповіч (1931—2018) — беларускі вучоны ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі.
- Мікалай Фёдаравіч Рассоха (нар. 1958) — беларускі палітык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ а б в г д е БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слабада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 484. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх