Слаўгарадскі парк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слаўгарадскі парк
Слаўгарад. Прапойскае замчышча (01).jpg
Слаўгарадскае замчышча
ТыпПейзажны 
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
РаёнСлаўгарадскі

Слаўгарадскі парк, помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці. Заснаваны ў канцы 18 стагоддзя ў сутоку рэк Сож і Проня.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вежа сядзібы Галіцыных у парку

Парк пейзажнага тыпу. Абмяжоўваўся лясным масівам; прарэзаны 3 ярамі, паўднёвы быў мяжой пладовага саду, што прымыкаў да парку. Асноўныя паркавыя кампазіцыі размяшчаліся абапал сярэдняга вялікага яра, на дне якога плацінамі была створана сістэма вадаёмаў са штучнымі каскадамі. Па берагах і плацінах былі дарожкі, раслі групы дрэў і кустоў.

Кампазіцыю парку складалі газон, кветнікі, грот, скульптура, тэхнічныя збудаванні. У паўночнай частцы было гарадзішча, пазней замак, на месцы якога пастаўлены палац (не захаваўся). У парку пераважаюць мясцовыя лісцевыя пароды дрэў, з экзотаў растуць ясень пенсільванскі (форма аўкубалістая), ясень звычайны (форма драбналістая).

Слаўгарадскі парк моцна пашкоджаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14), С. 509.