Сомападобныя
Выгляд
| Сомападобныя | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Сомік канальны (Ictalurus punctatus) | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Siluriformes Cuvier, 1816 | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Сомападо́бныя (Siluriformes) — атрад касцістых рыб.
Аб’ядноўвае каля 30 сямействаў, 150 родаў, 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з эацэну. Жывуць у прэсных водах. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца звычайны сом, акліматызаваны сомік амерыканскі, або карлікавы і паўночнаамерыканскі канальны, або плямісты сомік.
Даўжыня да 5 м, маса да 300 кг (звычайны сом). Цела без лускі або ўкрытае касцявымі пласцінкамі. Вакол рота звычайна некалькі пар вусікаў. Ёсць вебероў апарат. 2-гі, 3-і, 4-ы пазванкі зрослыя. На сківіцах зубы. Брушныя плаўнікі абдамінальныя.
Амаль усе сомападобныя — драпежнікі.
Многія — аб’екты промыслу, некаторых разводзяць у акварыумах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сомападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 81. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).