Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
Дзярэчын. Царква.jpg
53°14′41,61″ пн. ш. 24°55′17,82″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Дзярэчын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000268шыфр 412Г000268

Спаса-Праабражэнская царква (Гродзенская вобласць)
Спаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Дзярэчын (Зэльвенскі раён), помнік архітэктуры псеўдарускага стылю сяр. XIX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана на мяжы 18 — 19 ст. з цэглы. У 1868 г. прыйшла ў аварыйны стан, адноўлена памешчыцай В. Завадскай. Царкоўны пляц акаймаваны бутавай агароджай з брамай у 3 кілепадобныя аркі, спраектаванай грамадзянскім інжынерам Кржыжаноўскім.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб'ёму, прамавугольнай (звонку, унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў. У інтэр'еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі (астатнія падшыты плоскай столлю). Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 196—197.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), С. 163-164.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]