Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
53°14′41,61″ пн. ш. 24°55′17,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Дзярэчын |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Зэльвенскае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Будаўніцтва | 1854—1865 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000268 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дзярэчыне Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1865 годзе на сродкі дзяржавы на месцы двух папярэдніх храмаў, якія існавалі з пачатку XVII стагоддзя[1]. Царкоўны пляц акаймаваны бутавай агароджай з брамай у 3 кілепадобныя аркі, спраектаванай грамадзянскім інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім у 1875 годзе[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, прамавугольнай (звонку, унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў. У інтэр’еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі (астатнія падшыты плоскай столлю). Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.
Зноскі
- ↑ Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Том I, 1899. — С. 135
- ↑ Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 196—197.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 163—164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 187.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын) на Вікісховішчы |
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын) на сайце «Архіварта»