Станкабудаванне Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Станкабудаванне Беларусі — складовая частка машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасці, якая ў сваю чаргу ўключана ў прамысловы комплекс Беларусі і падпарадкавана Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утварэнне «Станкатрэста» 29 мая 1929 года з’яўляецца датай афіцыйнага стварэння самастойнай галіны. У 1930 годзе на аснове аб’яднання станкабудаўнічых і інструментальных трэстаў заснавана Дзяржаўнае ўсесаюзнае аб’яднанне станкаінструментальнай прамысловасці Саюзстанкаінструмент. Рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў і будаўніцтва новых дазволілі павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску металарэзных станкоў у гады 1-й пяцігодкі (1929-32) у 2,5 разы. За гады 2-й пяцігодкі (1933-37) лік станкабудаўнічых заводаў павялічылася ў 1,8 разы, а выпуск станкоў узрос больш чым у 2 разы[1]. Для падрыхтоўкі спецыялістаў адкрыты Маскоўскі станкаінструментальны інстытут; арганізаваны станкабудаўнічыя факультэты пры МВТУ імя М. Э. Баўмана і Ленінградскі політэхнічны інстытут імя М. І. Калініна.

У 1970-я гады ў эканоміцы БССР робіцца акцэнт на тэхнічнае перааснашчэнне прамысловасці, укараненне высокаэфектыўнай тэхнікі[2]. За 1970—1985 гг. было ўведзена 186 прамысловых прадпрыемстваў: завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, інструментальны завод у Оршы, заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Лідзе і Бабруйску.

У незалежнай Рэспубліцы Беларусь станкабудаванне было захавана ў поўным аб’ёме і з’яўляецца часткай былога станкабудавання Савецкага Саюза.

Прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінскі завод аўтаматычных ліній імя Машэрава (МЗАЛ) — асноўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца выпуск высокапрадукцыйнага металарэзнага абсталявання па індывідуальных заказах з мэтай абсталявання прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу. Заказчыкі прадукцыі: ВАЗ, ГАЗ, МАЗ і іншыя.

Асноўная прадукцыя: станкі спецыяльныя такарныя (вертыкальныя і гарызантальныя) з ЛПК і з цыклавым праграмным кіраваннем[3].

  • Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт» — з’яўляецца буйным вытворцам прэцызійнага абсталявання. Уваходзіць у холдынг «Белстанкаінструмент»[4].
  • Станкаіндустрыя — вырабляе партальныя станкі з ЛПК.
  • Філіял ЗАТ АТЛАНТ Баранавіцкі станкабудаўнічы завод — выпускае кампрэсары да халадзільнікаў маркі Атлант, рухавікі да пральных машынаў, абсталяванне па перапрацоўцы пластмасы рознага тыпу і істужачна-атрэзныя станкі[5].
  • Станкатэхінком — вытворчасць шліценакатных станкоў. Месцазнаходжанне: Мінск.
  • Гомельскі станкабудаўнічы завод імя Кірава (ААТ «СтанкаГомель») — прадпрыемства па выпуску сучасных вертыкальных і гарызантальных апрацоўваючых цэнтраў. Вытворца універсальных кансольна-фрэзерных станкоў, у тым ліку даўбёжных станкоў. Уваходзіць у Холдынг Белстанкаінструмент. З’яўляецца магутным канкурэнтам станкабудаўнічых кампаній Сярэдняй Азіі, напрыклад Tong-Tai Machine and Tool Co., Ltd.[6].
  • ААТ "Магілёўскі завод «Строммашына» — прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску тэхналагічных ліній і асобнага абсталявання для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, жалезабетонных шпал, вежавых кранаў, нафтаздабываючага, горна-шахтавага абсталявання, цюбінгаў чыгунных, а таксама тавараў народнага спажывання.
  • ААТ Гомельскі завод станочных вузлоў — выпускае станкі такарныя з ЛПК, станкі такарна-вінтарэзныя, станкі свідравальныя і вузлы станкоў [7].
  • ААТ «ВІСТАН» — вытворчасць базавых бесцэнтравашліфавальных станкоў з нерухомай бабкай шліфавальнага круга, такарных універсальных, круглашліфавальных цэнтравых, зубашліцэфрэзерных, зубадаўбёжных і зубазакругляючыхся станкоў, такарных, круглаторцэшліфавальных і зубаапрацоўчых станкоў з ЛПК, мадэрнізацыя апрацоўваючых цэнтраў з ЛПК. Усяго ў наменклатуры завода налічваецца больш за 850 базавых мадэляў і мадыфікацый. Размешчаны ў горадзе Віцебску.
  • ААТ «МЗАР» — спецыялізуецца на стварэнні цяжкіх фрэзерных станкоў для высокадакладнай 5-каардынатнай апрацоўкі формаўтваральных паверхняў штампаў, прэс-формаў, мадэляў і разнастайных аб’ёмных 3D-паверхняў буйнагабарытных стальных і чыгунных дэталяў, а таксама вырабаў з лёгкіх сплаваў.
  • ЗАТ «НВА Вектар» — вытворчасць прамысловых свідравальных машын на электрамагнітнай падставе, а таксама ўніверсальных машын для апрацоўкі абзы перад зваркай. Размешчаны ў горадзе Гродна.
  • ЗАТ «Белтэхналогія і М» — вытворца папярочна-клінавай пракаткі, індукцыйнага нагрэву і вытворчасці рэжучых элементаў для дарожных і горных машын. Арганізацыя валодае канструктарскім бюро і вытворчасцю. Створана ў 1992 годзе.
  • ТДА «БМТ кампаніі» — вырабляе ўстаноўкі плазменнай рэзкі з ЛПК, пастаўляе металаапрацоўчае і дрэваапрацоўчае абсталяванне, у тым ліку з ЛПК. Створана ў 2007 годзе.
  • ААТ «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» — адно з найстарэйшых прадпрыемстваў станкабудаўнічай галіны ў вытворчасці вертыкальна-свідравальных станкоў. Па выніках працы за 2004 год станочная прадукцыя склала — 42 %, тавары народнага спажывання — 7,5 %, рэдуктары, запчасткі і вузлы — 47 % у агульным аб’ёме выпуску прадукцыі.
  • ТАА "Інжынерны цэнтр «АМТінжынірінг» — спецыялізуецца на праектаванні і вырабе абсталявання, распрацоўцы тэхналагічных працэсаў у галіне апрацоўкі металаў ціскам.
  • ААТ «Пінскі доследна-механічны завод» — завод спецыялізуецца на вытворчасці і продажы станкоў, механізмаў, помпаў для вады і бітуму, падагравальнікаў параводных і водаводных, чыгуннага ліцця, запорнай арматуры, металаформ, пажарных рэзервуараў. Вырабляе лініі сартавання цвёрдых бытавых адходаў, металаканструкцыі, разнастайныя помпы, выпуск гільяцін-нажніц і станкоў рэзьбанаразных.
  • ААТ Віцебскі завод заточныя станкі «ВІЗАС» — прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску заточнага абсталявання і на сённяшні дзень (2016) з’яўляецца адзіным у СНД вытворцам станкоў для вырабу і завострывання любой рэжучай прылады. Завод «ВІЗАС» вырабляе наступнае абсталяванне: універсальна-заточныя станкі; універсальна-заточныя станкі з ЛПК; спецыялізаваныя станкі для завострывання працяжак, чарвячных фрэз, зубарэзных і фрэзерных галовак, дыскавых пілаў, свердзелаў, зенкераў, метчыкаў, плашчакоў, свідравога інструмента ўдарнага дзеяння; станкі для вышліфовкі інструментаў (свердзелаў) з суцэльных загартаваных нарыхтовак; станкі для завострывання дрэварэжучага інструмента; дрэваапрацоўчыя станкі.
  • ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» — вытворца вакуумнай тэхнікі і аптычнага станкабудавання.
  • ААТ Гомельскае спецыяльнае канструктарска-тэхнічнае бюро гідрапнеўмааўтаматыкі (ААТ «ГСКТБ ГА») — Стварае і пастаўляе гідраўлічныя прывады і электронна-гідраўлічныя сістэмы кіравання пад ключ, а таксама распрацоўвае і пастаўляе гідраабсталяванне для камплектацыі мабільных і стацыянарных гідрафіцыраваных машын, у тым ліку металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў, ліцейнага і кавальска-прэсавага абсталявання, сельскагаспадарчых, дарожна-будаўнічых і лясных машын, аўтаматызаваных ліній і спецыяльных прэсаў.
  • ААТ Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній — асноўны асартымент прадукцыі, выпускаемай ААТ «БЗАЛ»: станкі металарэжучыя агрэгатныя і спецыяльныя, у тым ліку пераналаджваемыя; станкі спецыяльныя такарныя, у тым ліку з ЛПК, для апрацоўкі дэталяў у патроне; станкі фрэзерна-центравальныя; лініі аўтаматычныя; нармалізаваныя вузлы: свідравальныя, растачныя, фрэзерныя станочныя бабкі, галоўкі пінольныя, сталы сілавыя, сталы паваротныя, шпіндзельныя скрынкі і інш .; абсталяванне для кабельнай прамысловасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]