Берасцейская (станцыя метро, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Берасцейская»
Берестейская
Мінскі метрапалітэн
Меркаваная
дата адкрыцця:
2033
Праектная назва пр. Дзяржынскага
Ранейшыя назвы праспект Дзяржынскага, Мiхалова-2
Чацвёртая лінія
Цівалі
Альшэўская
Вяснянка
Старавіленскі шлях
Кіеўскі сквер
Максіма Багдановіча
Політэхнічная
Друкарская
Батанічны сад
Сляпянка
Даўгабродская
Серабранка
Козырава
Праспект Міру
Лакаматыўная
Берасцейская
Тучынка

«Берасце́йская» (трансліт.: Bierasciejskaja) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Уманскай і праспекта Дзяржынскага, паміж станцыямі метро «Лакаматыўная» і «Тучынка». Стане перасадачнай станцыяй на «Міхалова» Маскоўскай лініі.

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «пр. Дзяржынскага» (руск.: пр. Дзержинского)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Берасцейская»[2]. Гэтая назва выбрана ў сувязі з тым, што праспект Дзяржынскага вядзе у бок г. Берасця (цяпер Брэст), які ў 2019 годзе будзе святкаваць сваё тысячагоддзе[3].

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Берасцейская»[4].

Зноскі