Каменная Горка (станцыя метро)
«Камéнная Горка» руск.: Кáменная Горка | |
|---|---|
Аўтазаводская лінія | |
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 7 лістапада 2005 |
| Праектная назва | Кунцаўшчына |
| Раён | Фрунзенскі |
| Тып платформаў | астраўная |
| Форма платформаў | прамая |
| Узведзена | "Мінскметрабуд" |
| Выхад да вуліц | Прытыцкага, Кунцаўшчына, Лабанка і Бурдзейнага |
| Наземны транспарт |
А: 11, 12, 17, 30с, 36, 41, 42, 54, 60, 83э, 137, 138, 140, 144с, 159 Т: 9, 13, 18, 21, 25, 31, 52, 65 |
| Код станцыі | 223 |
| Суседнія станцыі | Кунцаўшчына |
Каменная Горка (трансліт.: Kamiennaja Horka) — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна ў заходнім напрамку. Была адкрыта 7 лістапада 2005 года разам са станцыямі Спартыўная і Кунцаўшчына.
Агляд
[правіць | правіць зыходнік]Платформа станцыі астраўная, разлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі мінскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага залягання, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Сбер Банка і 2 банкаматы, адзін з якіх не працуе.
Падземны пераход
[правіць | правіць зыходнік]У падземным пераходзе, які вядзе да ўваходу на станцыю, знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп’ютара, антывірусы, офісныя пакеты і іншыя праграмы, гульні для Playstation® 2 і Microsoft® Xbox 360®; адзенне, абутак; у гандлёвым цэнтры размешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны і падлучыцца да аператараў А1 і Life:). Размешчаны банкамат Белінвестбанка.
Выхады
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з уваходаў на станцыю размешчаны ў падземным пераходзе пад скрыжаваннем вуліц Прытыцкага, Кунцаўшчына і Лабанка. Канцавая другой лініі забяспечвае доступ да метро жыхарам микрараёнаў Захад, Каменная Горка, Красны Бор, Кунцаўшчына і Сухарава.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Каменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каменная Горка (станцыя метро)