Кніга Прамудрасць Ісуса Сірахава
Прамудрасць Ісуса Сірахава (Σοφία Σειράχ) | |
---|---|
Кніга Ісуса Сірахава (Скарына), 1517 | |
Раздзел: | Вучыцельныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнагрэчаская |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Прамудрасці Саламона |
Наступная: | Кніга прарока Ісаі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прамудрасць Ісуса Сірахава (стар.-грэч.: Σοφία Σειράχ; лац.: Liber Ecclesiasticus - Царкоўнік) — біблейская кніга, якая адносіцца да вучыцельных. У праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме і ў пратэстантызме — да апокрыфаў. Напісана у 3 ці 2 ст. да н.э. па-грэчаску.
Назва, змест і сутнасць
[правіць | правіць зыходнік]Исус Сирахов — он же написал ест книгу сию еврейскым языком и потом из еврейскаго языка преложил ест на греческый язык на прозбу Птоломея Евереета, царя египетскаго. Сей был родом евреянин от колена Левиева из преславнаго града Ерусалима сын Сирахов, и того ради нарецается Исус Сирахов.
...
И внегда беше Исус Сирахов во Александрии, в некий час внииде во книжницу цареву, и узрел ест тамо множество книг различных и межи ими видел писмо и книгы деда своего, Исуса Еседехова. И возревновал ест тому, дабы оставил теже и по собе паметь, яко и предкове его оставили суть, дабы паметь его не загинула во веки, яко сам о том кратце пишеть во предословии своем. И cero ради преложил ест книгу сию из еврейскаго языка на греческый и назвал ест ея Панаретос, еже исказуется всех добрых нравов сокровище.
Писал же ест сию книгу Исус Сирахов пред нароженнем господа нашего Ісус Христа из пречистое девици Марии лет двесте и деветь во времена Пътоломея Евереета, царя египетъскаго.
Потом же по нароженню нашего спасителя, лета четырьсотого двадесять и девятого, святый Герасим-презвитер — он же беаше на Иорьдани — выложил ея з греческаго языка на латинский и назвал ест ея Екклезиастыкус, еже по-рускы выкладается Церковник, понеже церкви святой ест сия книга велми потребна, все бо в ней о церковной науце и о нравех добрых пишеть. Наболей о мудрости, о страху господьнем, о слове божием, о справедливости, о вере, о любви, о надежи, о чистоте, о службе божией, о долготерпении, о смирении, о милостыни, о крепости, о трезвости, о мерности, о почтивости, о щедроте, о тихости, о друголюбии, о науце закона божия, о послушании родителей своих, о справовании самого себе, о товаристве добром и злом, о похвале мужей святых, о славе царей праведных, о достойности пророков божиих и о инших различных многых добрых обычаех и нравех, яко же, чтучи, в ней знайдеши. И елико крат в ней будеши чести, по кажном чтении новаго нечто научишися, чего жъ есь пред тым не умел, вся бо Саломонова и Арестотелева божественая и житейская мудрость в сей книзе краткыми словы замкнена ест.
— Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія... С. 23-24
Захавалася 13 экземпляраў кнігі, з іх 3 поўныя. Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «… Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасля даецца тэкст 51 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.
Зноскі
- ↑ Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 23-24. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Прамудрасць Ісуса Сірахава
- Кніга Прамудрасць Ісуса Сірахава ў рускім сінадальным перакладзе
- Эклезіясціка ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь